17/03 Музей- сядзіба «Пружанскі палацык» запрашае на сустрэчу з творчасцю Юзафа Крашэўскага. Адбудзецца прэзентацыя пераклада Міхаіла Кенькі «Кароль у Нясвiжы. 1784» - аднаго з самых беларусацэнтрычных твораў пісьменніка.
А таксама: прадстаўленне работы Народнага мастака Беларусі скульптара Івана Міско, прысвечанай пісьменніку, і інш.
Нашы госці:
- пісьменнік Уладзімір Сіўчыкаў (выдавец праекту “ Мая беларуская кніга”, Мінск);
- старшыня Таварыства аматараў музея Ю.Крашэўскага ў Раманове Анна Чабадзінска-Пшыбыслаўска (Польшча);
- даследчыцца, к.п.н. Марыя Жыгалава (Брэст);
- літаратар Мікола Папека (Лінова);
- паэтэса Любовь Красеўская (Брэст);
- крашэўсказнаўца, журналістка Руслана Гусева (Брэст).
Пачатак у 14.00
Уваход вольны.
Імпрэза ладзіцца з нагоды 130-годдзя з дня смерці пісьменніка.
0 Комментариев