Станет ли грузчик Васильев директором?

Станет ли грузчик Васильев директором?
Грузчыкі Вячаслаў Васільеў і Алег Дайнэка гэтым разам атрымалі больш за тры мільёны беларускіх рублёў на кожнага. У чэрвені і таксама толькі праз суд ім дасталося каля 400 тысяч на кожнага нявыплачаных грошай і 2 дадатковых дні да адпачынку за шкоднасць.

Станет ли грузчик Васильев директором?


Адміністрацыя адразу папярэдзіла іх аб непрацягу кантракту. Грузчыкі не спусцілі дырэкцыі такой помслівасці і запатрабавалі датэрміновага спынення кантракту ў сувязі з не ўзгодненым з імі пазакантрактным пагаршэннем умоў працы. Іх звольнілі, як на прыгонным праве – акурат у дзень заканчэння кантракту 30 чэрвеня. І вось 4 жніўня Пружанскі раённы суд прызнаў: працаўнікі - не піянеры, а прадпрыемства - не піянерскі атрад.

Вячаслаў Васільеў кажа:

– Каб я быў дырэктарам, не было б такога «беспредела». Ніхто не займаўся замерамі нашай працы. Ніхто не аблічваў яе шкоднасць. Колькі тон мы перавальвалі ў дзень, у месяц – міма ўвагі. Даходзіла да абсурду: працуючы значна больш, мы ў выніку атрымоўвалі значна менш.

Бацькі падтрымліваюць Вячаслава. «Таму што трэба, каб было па праўдзе», – кажа маці.

Бацька, падпалкоўнік у адстаўцы, вельмі цэніць у людзях сумленнасць. Абое сказалі, што ганарацца такім сынам.

«Паўгады на гэтыя грошы давялося б «укалываць», – кажа Вячаслаў, маючы на ўвазе адсуджанае адшкадаванне за парушэнне умоў кантракту. – Але, мабыць, пададуць на перасуд, бо нібыта дырэктар сказаў юрыстам, што калі праграюць, то вылічыць з іхняй зарплаты».

На Пружанскім малочным чакаецца яшчэ адзін суд: падыходзіць тэрмін сканчэння кантракту яшчэ аднаго грузчыка з праўдалюбівай брыгады. Калі кантракт не будзе працягнуты, чалавек напэўна пойдзе ў суд, як і Дайнэка з Васільевым.

«Пакуль што нібыта адміністрацыя спраўна выплачвае людзям належныя падвышкі, адсуджаныя намі», - кажа Вячаслаў Васільеў. І добрым словам згадвае старшыню Пружанскага раённага суда Ўладзіміра Саўчука: справядлівы чалавек, у такіх суддзяў людзі будуць верыць, будуць верыць у закон і простыя працаўнікі, і камбінатары-адміністратары.

Вячаслаў разважае: каб быць дырэктарам, трэба вучыцца. Сёлета ён добра навучыўся. У асноўным, ад прававога інспектара прафсаюза Радыёэлектроннай прамысловасці Ўладзіміра Малея, які дапамагаў фармуляваць дакументы і пазіцыю на судах.

«Я яшчэ малады, - кажа Вячаслаў. - Вось, быў грузчыкам. Трэба глядзець нейкую іншую працу. Можа быць, буду калі-небудзь і дырэктарам».



Павал Грыневіч, Говори правду!

Новости из этой категории

3 Комментария

  • 22.08.2010
    10:29
    SHUMELKIN

    Местная пресса тактично обошла стороной этот момент?

  • 22.08.2010
    15:05
    Cергей

    У каждого судьба разная....но достичь своих целей возможно...

  • 27.08.2010
    12:47
    Колхозник

    Молодцы мужики, постояли за себя! Риспект и уважуха!Так этим директорам-цареугодникам! Кстати, кому интересно, ещё подобное дело, когда-то рассматривавшееся белорусским судом, причём, чувак не против абы кого попёр! http://www.iuf.ru/1/397.html