25 сакавіка па ўсёй Беларусi пройдуць канцэрты ў гонар 100-годдзя абвяшчэння БНР.Промапрадукцыя тут!

25 сакавіка па ўсёй Беларусi пройдуць канцэрты ў гонар 100-годдзя абвяшчэння БНР.Промапрадукцыя тут!

Як вядома, у Мінску улады дазволілі мітынг і канцэрт 25 сакавіка на Дзень Волі — 100-я ўгодкі абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. 

Мінгарвыканкам дазволіў збор удзельнікаў на пляцоўцы перад Оперным тэатрам з 13:00 да 14:00, мітынг і канцэрт пройдуць з 14:00 да 19:00.

Арганізатары вызваляюцца ад аплаты за паслугі медыкаў, міліцыі, прыборкі тэрыторыі.

У канцэрце возьмуць удзел Лявон Вольскі (у фармаце «Крамбамбулі» ці з музычным складам), «Крама», «Дзецюкі», Neuro Dubel, магчыма Сяргей Міхалок.

Заўтра Брэст падае заяўку на правядзенне "Свята Незалежнасці" #БНР100 у мінскім фармаце — мітынг і канцэрт!

Такія ж заяўкі ў мясцовыя гарвыканкамы накіравалі ці накіруюць у бліжэйшыя дні аргкамітэты ў гарадах: Гродна, Баранавічы, Гомель, Магілёў, Ліда ды іншыя.

Калі ёсць інфармацыя пра іншыя гарады, то пішыце ў каментарах. Таксама пакідайце ў каментарах інфармацыю пра ўжо запланаваныя мерапрыемствы, як у Беларусі, так і за межамі краіны!

Мы прапануем усім аргкамітэтам выкарыстоўваць агульнае візуальнае афармленне, з агульнымі пасыламі і слоганамі. Для гэтага ў бліжэйшыя дні Sasha Chebotarev дапрацуе фірмовы стылі цэнтральнага мерапрыемства ў Мінску, сыходнікі якога можна будзе спампаваць (https://goo.gl/zZBJhq) і адаптаваць для выкарыстання ў сваіх гарадах.

Ад БНР 100 - Агульнанацыянальная Кампанія мы абяцаем інфармацыйную падтрымку, прома-прадукцыю, фірмовы стыль, распрацаваныя дызайны: паштоўкі, налепкі, плакаты і т.д.

Па ўсіх пытаннях звяртайцеся да Andrej Stryzhak, які каардынуе супрацу і сінхранізацыю ўсіх аргкамітэтаў.

Усе сыходнікі дызайнаў і візуальнай прадукцыі для агульнага як камерцыйнага, так і не камерцыйнага выкарыстання (паштоўкі, налепкі, плакаты, эмблемы, народная творчасць, прапановы ад дызайнераў, дызайны для рознай прадукцыі) можна спампаваць тут: https://goo.gl/zZBJhq

 

Крыніцы:

http://bnr100.by/

https://vk.com/bnr100

https://www.facebook.com/belavus

Новости из этой категории

0 Комментариев