Паўстанне-1863.Расейскія ўлады выдаткоўвалі даносчыкам вялікія грошы.Нехта з Пружан гэтым карыстаўся

Паўстанне-1863.Расейскія ўлады выдаткоўвалі даносчыкам вялікія грошы.Нехта з Пружан гэтым карыстаўся

НЕВЯДОМАЕ ПАЎСТАННЕ 1863. Частка 20. Даносы

 

Падчас паўстання шырока практыкавалася такая форма паведамлення аб удзеле мясцовых жыхароў у паўстанні як данос. Праглядаючы архіўныя матэрыялы, валасы становяцца дыбам ад чарвівасці Чалавека, магчымасцяў яго сквапнасці, крыўдлівасці, зайздрасці, калі даносчыкамі выступалі не толькі канкурэнты, даўжнікі, суседзі, сябры і сяброўкі, але і родныя дзеці, у іх імкненні авалодаць бацькоўскім маёнткам. Шмат, шмат такіх спраў! Як і агромністая колькасць дакументаў на тых, хто ператварыў данос у сапраўдны заробак.

Расейскія ўлады выдаткоўвалі даносчыкам вялікія грошы. Іх дзейнасць выдатна дапасоўвалася да імкнення генерал-губернатара Міхаіла Мураўёва вынішчыць у Беларусі ўсялякую, нават драбнюсенькую, праяву нязгоды і непадпарадкавання Імперыі. Даносы правакавалі арышты і ператрусы. І ў большасці выпадкаў заўсёды знаходзілася што-небудзь, што "сведчыла" аб антырасейскім настроі таго, на каго даносілі: ліст, у якім магла гучаць крытыка ў адрас урада або былі напісаныя некалькі радкоў з песень часу маніфестацыйнага руху, жалобная біжутэрыя, стрэльба ў хаце, фотаздымак з выяваю падазраванай асобы ў нацыянальным або жалобным строі, забароненыя творы... У выніку арышт, і, у лепшым выпадку - нагляд паліцыі. Аднак у асноўным - ссылка. Канешне, заўсёды існавала магчымасць, што пры наяўнасці неабходнай колькасці грошай, ты будзеш апраўданы, як у выпадку графа Грабоўскага, на якога напісалі данос яго гандлёвыя канкурэнты (дарэчы, той граф насамрэч дапамагаў паўстанцам харчаваннем, вопраткай і грашыма). У іншым выпадку толькі добрыя знаёмствы дазвалялі абараніцца ад паклёпу. Нажаль, вялікая колькасць людзей, якія насамрэч папалі проста пад гарачую руку, апынуліся ў Сібіры. Расейскія ўлады добра ведалі, што караюць па даносах шмат тых, хто насамрэч невінаваты, але колькасць такіх людзей павінна была стаць доказам няблаганадзейнасці тутэйшага насельніцтва. І толькі напрыканцы паўстання ўлады пачалі пазбаўляць даносчыкаў свайго фінансавання.

 

Ніжэй прыводжу два невялічкія дакументы Нацыянальнага архіва ў Гродна з сакрэтнай перапіскі паміж Міхаілам Мураўёвым і кіраўніком Гродзенскай канцылярыі Елапіевым аб адным з такіх нахабных даносчыкаў.

 

Секретно

5 ноября 1863

Начальнику Гродненской губернии

Виленский военный Ковенский Гродненский и Минский Генерал-губернатор и Главный начальник Витебской и Могилевской губернии

4 ноября 1863 г

№ 4189

В г. Вильно

Еврей Шмуила Абрамович Каганович, из г. Пружан, обратился ко мне с прошением о вознаграждении его за разные полезные услуги, оказанные Правительству и исполнение трудных и опасных поручений возлагаемых на него Военным начальником Пружанского уезда Майором Кремером, причем означенный еврей представил мне список разным лицам, принимающим участие в мятежее, присовокупляя, что если ему будет оказано должное содействие и защита от преследования злоумышленников, то он может обнаружить все тайные действия мятежников.

Препровождая к Вашему Превосходительству записку Кагановича, покорнейше Вас прошу забрать предворительно секретным образом справки о действиях означенного еврея, и если окажется, что он действительно сообщал местным властям полезные сведения о политических злоумышленниках, то прошу Вас выдать ему из имеющихся в Вашем распоряжении сумм соответственное вознаграждение, по Вашему ближайшему усмотрению и мне донести.

Генерал инфантерии Муравьев

 

Господину Виленскому Военному Гродненскому, Ковенскому и Минскому Генерал-губернатору и Главному начальнику Витебской и Могилевской губернии

МВД Военного губернатора города Гродно и Гродненского гражданского губернатора по Концелярии

Особое отделение

20 декабря 1863 года

№ 8420

 

С представление прошения еврея Кагановича и рапорта Пружанского военного начальника

 

В исполнение предложения Вашего Высокопревосходительства, от 4 ноября за № 4189, при котором препровождено прошение Еврея Шмуйлы Кагановича мною поручено было Пружанскому Военному начальнику удостовериться в справедливости услуг Кагановича нашему правительству, о которых он заявлял в своем прошении. По собранным по сему предмету Пружанским военным начальником справкам оказалось, что еврей Каганович не оказал нашему Правительству ровно никаких особых услуг сколько нибудь важных в политическом отношении, прошение его Вашему высокопревосходительсвту изложено совершенно ложно, и Каганович, как я полагаю, и что он … принадлежит к числу евреев спекуляторов, которые в последнее время свои просьбы и доносы обратили в выгодное для себя ремесло. Наживать дешевым способом русские деньги. При этом имею честь представить на длагоусмотрение Вашего высокопревосходительства
Правитель Концелярии Елапиев

[закрэсленае - алоўкам]

Крыніца: rosszuki.blogspot.com.by

Новости из этой категории

0 Комментариев