Творчая сустрэча ў Пружанскім палацыку

Творчая сустрэча ў Пружанскім палацыку

Да ўсясветнага Дня роднай мовы ў музеі «Пружанскі палацык» адбылася імпрэза пад назвай «У прасторы святла». Пад час мерапрыемства ў Пружанах выступілі паэтка Антаніна Хатэнка і спявачка Таццяна Грыневіч, а таксама мясцовы паэт-пчаляр Мікола Папека.

На літаратурна-музычную сустрэчу ў гонар роднай мовы ў Палацык прыйшлі каля 30 пружанцаў.

Імпрэзы да Дня роднай мовы сталі ў Палацыку традыцыйнымі, але трэба, каб яны былі больш пашыраны, кажа дырэктар музея Юрый Зялевіч:

— Творчая сустрэча з паэткай Антанінай Хатэнка і спявачкай Таццянай Грыневіч. Летась гэта быў такі спарынг паміж знаўцамі беларускай мовы. Я лічу, што такія імпрэзы павінны быць і іх трэба праводзіць шырэй: не толькі ў музеях, а ўвогуле ў культурных установах, школах. Каб прыцягваюць большую ўвагу да праблем мовы, бо яны сапраўды існуюць.

Odtwarzacz muzyki

У музеі са снежня праходзіць выстава беларускіх кніг ХХ стагоддзя. Выстава прымеркавана да «пяцісотгоднасці» – 500 гадоў таму Францыск Скарына распачаў беларускае кнігадрукаванне.

Паводле Юрыя Зялевіча, з кнігадрукаваннем на роднай мове таксама ёсць праблемы. Трэба гэтае пытанне падымаць на вышэйшым узроўні. Шмат ёсць недрукаваных пісьменнікаў і літаратараў, кнігі якіх ляжаць у шуфлядах.

Беларускае Радыё Рацыя

Новости из этой категории

0 Комментариев