Шыман Старавольскі

Шыман Старавольскі
[hide]
Шыман Старавольскі

Шыман Старавольскі (1588 – 1656).


Вядома, што ён нарадзіўся ў маёнтку Стараволя каля 1588 г. Крыніцы гавораць, што ён быў сынам “беднага баярына з-пад Пружан”. Усё яго жыццё было звязана з прыдворнымі коламі і знакамітымі асобамі Рэчы Паспалітай. Маладыя гады Шыман правёў пры двары вышэйшага гетмана ВКЛ Я. Замойскага.

У 1608 – 1612 г. г. яму, як чалавеку даволі сур’ёзнамі і адказнаму, было даручана суправаджаць маладых князёў Астрожскіх ў іх падарожжы па Еўропе. У час вандравання ён пазнаёміўся з выдатнымі асобамі таго часу, з дасягненнямі еўрапейскай навукі і культуры. Магчыма гэта паўплывала на жаданне маладога Шымана самому набыць выдатную адукацыю. Ён навучаўся у Лёвенскім (Галандыя) і Кракаўскім (Польшча) універсітэтах і цыстэрцыянскім кляштары ў Вонхацку. Вучоба ў гэтых установах патрабавала дасканалага валодання старажытнымі мовамі – лацінскай, грэчаскай, яўрэйскай, якія ён добра засвоіў. У 1620 – 1621 г.г.

Старавольскі займаў пасаду сакратара і быў асабістым гістарыёграфам вялікага гетмана ВКЛ Я.К. Хадкевіча. Адукаванасць і дасвечанасць у многіх галінах ведаў прынеслі яму папулярнасць сярод магнатаў дзяржавы. Яны даручалі Старавольскаму апеку над сваімі дзецьмі пад час іх вучобы ў еўрапейскіх краінах. У розныя часы ён суправаджаў сыноў Сапегаў, Патоцкіх, Канецпольскіх. Але сам Ш. Старавольскі марыў займацца навукай. Толькі прыняцце духоўнага сану магло дазволіць прысвяціць сябе навуцы, што ён і здзейсніў у 1639 г. Ужо ў 1655 г. ён заняў прэстыжную пасаду вавельскага каноніка (у кракаўскім каралеўскім замку).

Найбольш за ўсё Шымана Старавольскага цікавіла гісторыя, а таксама тэалогія (навука аб існаванні Бога), права, палітыка, ваенная справа, эканоміка і музыка. Сучасныя навукоўцы падлічылі, што яго спадчына складае каля 70 тамоў даследаванняў па розных галінах ведаў, напісаных на польскай і лацінскай мовах.

Сярод яго першых твораў гістарычная праца “Пра дзеянні Жыгімонта І” (1616), якая была створана на падставе сярэднявечных хронік, успамінаў бацькі Шымана Старавольскага. Тут былі апісаны не толькі сучасныя яму падзеі, але і ранейшыя – гераічная барацьба з крыжакамі, перамога ў Аршанскай бітве 1514 г. Гэты твор павінен быў натхняць шляхту на ваяўнічыя дзеянні перад непапулярным у грамадстве паходам каралевіча Уладзіслава на Маскву (марыў заняць расійскі трон). Хутчэй за ўсё гістарычны твор быў створаны па загаду каралеўскага двара, аднак гэта не знізіла яго навуковай каштоўнасці. У 1620 г. з-пад пяра Старавольскага выйшаў першы ў свеце дапаможнік для студэнтаў па метадалогіі гісторыі – “Гістарычная справа, або Трактат пра сапраўдны і карысны спосаб чытання гісторыі”.

Цікавіўся Старавольскі выдатнымі асобамі дзяржавы. У адным з галоўных яго твораў, які не страціў каштоўнасці па сённяшні дзень, “Стопольскіх пісьменнікаў” (1625) былі змешчаны біяграфіі 172 (у перавыданні 1627 г. – 232) выдатных тэолагаў, прамоўцаў, гісторыкаў, філосафаў, лекараў, матэматыкаў. У дадатак да гэтай працы яшчэ выйшлі творы: “Пра знакамітых сармацкіх прамоўцаў” (1628), “Сармацкія ваяры” (1631) і “Жыццё кракаўскіх біскупаў” (1654). На прыкладзе жыцця і дзейнасці выдатных асоб ліцвінскай мінуўшчыны (Вітаўта, Я. Хадкевіча, К. Астрожскага) Шаман Старавольскі імкнуўся абудзіць у суайчыннікаў мужнасць і іншыя дабрачыннасці. Крыніцамі для яго твораў служылі творы ранейшых аўтараў – Яна Длугаша і Мацея Стрыйкоўскага.

Шыман Старавольскі з’яўляецца адным з пачынальнікаў гістарычнага краязнаўства. У працы “Польшча” (1632) ён змясціў геаграфічныя нарысы і апісанне жыцця жыхароў Вялікай і Малой Польшчы, Літвы, Беларусі, Украіны, Прусіі, Памор’я, Мазовіі, Жамойціі, Інфлянтаў. Тут жа ён пазнаёміў чытачоў з мясцовасцямі, знакамітымі сваімі помнікамі і архітэктурай (напрыклад, апісаў Ружанскі замак Сапегаў), расказаў аб характарах жыхароў розных частак Рэчы Паспалітай, іх адзенні, ежы, прывілеях, законах, рэлігіі, прыродных багаццях.
Наш зямляк крытычна ставіўся да развіцця сваёй краіны. Прааналізаваўшы тагачаснае палітычнае і эканамічнае становішча Рэчы Паспалітай, ён паказаў у чым моц, а ў чым слабасць гэтай дзяржавы. Такі звесткі ўтрымліваліся ў працах Старавольскага “Польскі шляхціц” (1628), “Правы рыцар” (1648).

Жыццё і дзейнасць Шымана Старавольскага вывучана мала, а на радзіме яго імя, нажаль, забыта. Францыск Скарына быў першым усходнеславянскім першадрукаром, а Шыман Старавольскі – “першым усходнеславянскім літаратуразнаўцам”.

[/hide]

Новости из этой категории

16 Комментариев

  • 19.06.2011
    18:06
    Renessaince

    Адкуль фотаздымак, цікава? І чаму на ім стаіць капірайт «Пружанаў.нэт»?

  • 20.06.2011
    07:37
    Хмара

    Renessaince,На фота не Старавольскі, магчыма, проста малюнак людзей таго часу!

  • 20.06.2011
    21:07
    Renessaince

    xmapa,зразумела. У такім разе прачытаць болей пра Шымона і пабачыць ягоную фотку можна на Вікіпэдыі.

  • 20.06.2011
    21:35
    SHUMELKIN

    Renessaince, подправил Ваш комментарий. Вот только на википедии не совсем "фотка".

  • 20.06.2011
    21:47
    Renessaince

    SHUMELKIN,вы сьмяецеся? Я меў на ўвазе Беларускую Вікіпэдыю (тарашкевіцай, be-x-old wikipedia org). Там нашмат болей інфармацыі, чым у расейскай!SHUMELKIN,наконт фоткі — вядома, на той час іх не магло быць у прынцыпе. Мелася на ўвазе «фотка» ў двукосьсі. :)

  • 20.06.2011
    21:55
    SHUMELKIN

    Renessaince, оставьте здесь тогда ссылку. Просто текстом вставьте её в Ваш комментарий. Я отредактирую

  • 20.06.2011
    22:41
    Renessaince

    SHUMELKIN, ды я б уставіў даўно. Але ж: «U.R.L адреса сайтов, публиковать ЗАПРЕЩЕНО!»Дарэчы, у гэтым паведамленьні коска лішняя.

  • 20.06.2011
    23:10
    SHUMELKIN

    Цитата: RenessainceАле ж: «U.R.L адреса сайтов, публиковать ЗАПРЕЩЕНО!»Дарэчы, у гэтым паведамленьні коска лішняя.покажите первоисточник.

  • 20.06.2011
    23:22
    Renessaince

    SHUMELKIN, вось зараз не зразумеў, што патрэбна паказаць. Калі я спрабую ўставіць у камэнтар якую-небудзь гіпэрспасылку, пры спробе запісаць паведамленьне выскоквае памылка: «U.R.L адреса сайтов, публиковать ЗАПРЕЩЕНО!» Калі б ня гэта, я б даўно ўжо ўставіў спасылку на артыкул пра Шымона Старавольскага ў Вікіпэдыі. А зараз я аформіў яго навіною і адаслаў на мадэрацыю. Там спасылка ўставілася, здаецца.SHUMELKIN,P.S. Паўтараю. У паведамленьні «U.R.L адреса сайтов, публиковать ЗАПРЕЩЕНО!» утрымліваецца памылка. Коска там не патрэбная.

  • 20.06.2011
    23:33
    SHUMELKIN

    Renessaince, прабачце,але ж у Вашай навiне змешчана iфармацыя на iншай, як Вы выказалiся, "замежнай мове". Вы здольны здзейснiць пераклад гэтай iнфармацыi?

  • 20.06.2011
    23:37
    Renessaince

    SHUMELKIN, калі вы пра працы Шымана Старавольскага, то ён жа пісаў па-польску і лацінску… Ня думаю, што ёсьць сэнс іх перакладаць, бо калі хто схоча пашукаць гэтыя выданьні, дык па-беларуску іх дакладна ня знойдзе папросту таму, што іх няма. :)Калі вас усё ж хвалюе гэтае пытаньне, можаце разьдзел «працы» не публікаваць у навіне. Хто схоча, зможа прачытаць у Вікіпэдыі (не забудзьцеся спасылку паставіць!)Цитата: SHUMELKINRenessaince, прабачце,але ж у Вашай навiне…З усімі гэтымі турботамі не заўважыў, што вы няблага валодаеце беларускай мовай, што прыемна. Ня думалі пра тое, каб на сайце зрабіць па выбары беларускамоўны інтэрфэйс?

  • 20.06.2011
    23:50
    SHUMELKIN

    Цитата: RenessainceЗ усімі гэтымі турботамі не заўважыў, што вы няблага валодаеце беларускай мовай, што прыемна. Ня думалі пра тое, каб на сайце зрабіць па выбары беларускамоўны інтэрфэйс?На мой взгляд если уж делать двуязычный интерфейс, то нужно делать так, чтобы и весь контент в этом случае был двуязычным. А это составляет определеееые трудности на нынешнем этапе. А пользоваться автоматическими машинами для перевода на белорусский язык у меня особого желания нету.

  • 21.06.2011
    00:01
    Renessaince

    Ня варта зьмешваць мову інтэрфэйсу і мову, якой пішуць карыстальнікі. Так, як гэта робіцца, напрыклад, на форумах. І тым болей ня варта выпраўляць іхнія паведамленьні, бо можна незнарок перакруціць сэнс. Але вашае меркаваньне я зразумеў, дзякуй.

  • 21.06.2011
    08:20
    Hermit

    Цитата: RenessainceSHUMELKIN, ды я б уставіў даўно. Але ж: «U.R.L адреса сайтов, публиковать ЗАПРЕЩЕНО!»Дарэчы, у гэтым паведамленьні коска лішняя.В связи с участившимися атаками спам-ботов было принято решение запретить добавление ссылок в комментариях и в профиле (Поле "О себе"). Приносим извинения за причинённые неудобства.Р.S. Ошибку в сообщении исправил, спасибо за обратную связь.

  • 21.06.2011
    22:00
    Renessaince

    Hermit, цяпер бачу.Наконт магчымасьці ўстаўкі u r l-cпасылак у камэнтарох ад карыстальнікаў: мажліва, іх можна дазваляць зь нейкага пэўнага моманту. Напрыклад, калі карыстальнік зарэгістраваны ня меней за месяц (паўгады, год і да т.п.) і/ці зрабіў ня меней за 50 (100, 500…) камэнтароў.Наўздагон яшчэ адзін непрыемны баг: немагчыма таксама ўставіць у камэнтары ўласна слова «u r l». Даводзіцца яго пісаць праз пропусты, як гэта я зрабіў зараз.

  • 22.06.2011
    09:38
    Hermit

    Да, пока полный запрет ссылок - это временная мера. Чуть позже защита будет доработана, и наши пользователи снова смогут вставлять ссылки в комментарии.