Рэчка Пружонка

Рэчка Пружонка

Рэчка, што бярэ пачатак на балатах і цячэ па Пружане

 

Невялікая па памерах рэчка ў некалькі кіламетраў даўжынёю і 2-3 метры шырынёю. Пачыналася ў балоцістае мясцовасьці паміж Куплінам і Пружанаю. Вусьце – ва ў падзенні ў раку Мухавец.

Урывак з кнігі 1563 року

Першапачатковая назва рэчкі “Пружонка” ўзгадваецца не аднаразова ў “Рэвізіі Кобрынскае Эканоміі” 1563 року.

Праз 4 стагодзі ўжываліся ўжо дзьве іншыя назвы гэтай жа рэчкі.

Куплінка на мапе горада 1939 року

Рэчка на мапе 1944 року

У першае палове XX ст. рэчка насіла назву Куплінка, аднак тады ж прысутнічае яшчэ адна назва – “Баба”.

Пружонка ў студзені 2018-га

Вусьце Пружонкі, 2018

Разліў рэчкі ў сакавіку 2018-га

Пры будаўніцтве Пружанскага вадасховішча ў 1970-х рэчка зьмяніла свае межы. Рэчышча Пружонкі было каналізаванае, даўжыня скарацілася, а вытокам стала з’яўляцца само вадасховішча.

Крыніца: pruzana.wordpress.com

Новости из этой категории