6 снежня ў раённай дзіцячай бібліятэцы прайшло дзіцячае свята «Які гэта цуд — мова мая родная»

6 снежня ў раённай дзіцячай бібліятэцы прайшло дзіцячае свята «Які гэта цуд — мова мая родная»

Які гэта цуд — мова мая родная

6 снежня ў раённай дзіцячай бібліятэцы імя А. Лось прайшло дзіцячае свята «Які гэта цуд — мова мая родная» для вучняў 4-х класаў гімназіі. Пачала  мерапрыемства  бібліятэкар  з падання паводле твора А. Вольскага «Роднае слова». З  яго вучні даведаліся, што не заўсёды беларускую мову прымалі і паважалі.  Вершы пра мову і песні, якія гучалі на свяце,  не пакінулі дзяцей абыякавымі і яны  згадзіліся, што наша мова вельмі прыгожая і мілагучная.

І толькі той можа звацца беларусам, хто ведае  сваю родную мову. А яшчэ на свяце вучні гулялі ў гульні «Перакладчыкі», «Калі ласка»,  адгадвалі загадкі-жарты і ўспаміналі беларускія прыказкі і прымаўкі. Час прайшоў карысна і весела.  

 бібліятэкар РДБ: Куцюк Н. М.

Крыніца: bibl.by

Новости из этой категории