Памёр Васіль Сёмуха, перакладчык на беларускую мову Бібліі, Гётэ і іншых, ураджэнец Пружаншчыны

Памёр Васіль Сёмуха, перакладчык на беларускую мову Бібліі, Гётэ і іншых, ураджэнец Пружаншчыны

Васіль Сёмуха памёр на 84-м годзе жыцця. Выказваем спучаванні родным і блізкім.

Нарадзіўся Васіль Сёмуха на хутары Ясенец Пружанскага раёна. Ягоных тату і маму забілі немцы, за сувязь з партызанамі. Уратавалі Васіля ад смерці і выгадавалі цёткі.

Сваёй роднай мовай называў заходнепалескі дыялект, які вельмі любіў і з якога праз пераклады шмат прыўнёс у літаратурную беларускую мову, якой валодаў віртуозна. 

Пры канцы жыцця Васіль Сёмуха страціў зрок у выніку дыябету, але да апошняга перакладаў.

Ён аўтар поўнага перакладу Бібліі на беларускую мову. Ён таксама пераклаў на беларускую дзясяткі аўтараў з нямецкай, польскай, латышскай, лацінскай, нарвежскай, іспанскай моў. Вуснамі Сёмухі па-беларуску загаварылі Гётэ, Шылер, Грымельсгаўзэн, Брэхт, Зюскінд, Райніс, Бэлшавіца, Міцкевіч, Славацкі, Ева Пінска…

Удзельнічаў у барацьбе за незалежнасць у 1980—1990-я. Рэзка і адкрыта крытыкаваў аўтарытарны рэжым. Выкладаў у забароненым Беларускім ліцэі імя Якуба Коласа. П'есу «Узлёт Артура Уі, які можна было спыніць» ў ягоным перакладзе, якая поўнілася паралелямі з беларускай сучаснасцю, знялі з паказу ў тэатры «Вольная сцэна».

Ягоны сын, які жыве ў Мінску, дапамог бацьку выдаць Біблію па-беларуску. А дачка ўдзельнічала ў першых падпольных незалежніцкіх суполках у 1980-я. Пазней яна выйшла замуж у ЗША і цяпер жыве ў Вашынгтоне.

Новости из этой категории