Пружанцаў запрашаюць прыняць удзел у дабрачынным турніры «Ў» па «Сваёй гульні» і «Што? Дзе? Калі?»

Пружанцаў запрашаюць прыняць удзел у дабрачынным турніры «Ў» па «Сваёй гульні» і «Што? Дзе? Калі?»

«Ў» — не літара, а дапамога!

Вы любіце разгадваць крыжаванкі ці сачыць па тэлебачанні за інтэлектуальнымі гульнямі? А можа, вы нават паспыталі свае сілы на «Гульнях розуму»? А магчыма, вы жадаеце стаць удзельнікам сапраўднай гульні, але вам не хапае смеласці? Самы час праявіць свае здольнасці, бо 23 снежня ў Пружанах (у будынку СШ №4) пройдзе такі турнір. У ім, на самай справе, галоўнае ўдзел, а не перамога: усе сродкі, сабраныя на дабрачынным турніры “Ў”, пойдуць на пакупку бяздротавай акустычнай сістэмы з мікрафонам для раённага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі.
Сёння ў цэнтры займаюцца 12 школьнікаў і 6 дашкольнікаў. Яго спецыялісты накіроўваюць намаганні на тое, каб «асаблівыя» дзеці мелі роўныя магчымасці для актыўнага ўдзелу ў сацыяльным і культурным жыцці грамадства, на развіццё ў іх неабходных уменняў і здольнасцяў для максімальна магчымага самастойнага жыцця. Менавіта таму многія акцыі з удзелам «асаблівых» дзяцей праходзяць па-за сценамі цэнтра, для чаго і патрэбна бяздротавая акустычная сістэма.


Каб стаць удзельнікам турніру, трэба сабраць каманду з 4-6 чалавек, паведаміць аб гэтым у афіцыйнай групе мерапрыемства https://vk.com/event174056077 альбо па нумарах +37533-349-86-30, +37529-723-49-66. Кошт удзелу — 5 беларускіх рублёў з чалавека.


Турнір будзе складацца з дзвюх заліковых гульняў, «Сваёй гульні» і «Што? Дзе? Калі?». Адметна, што пытанні да другой часткі прапанаваў адзін з лепшых беларускіх гульцоў, гулец элітарнага клуба, прадстаўнік каманды Андрэя Супрановіча, неаднаразовы прызёр рэспубліканскіх і міжнародных спаборніцтваў, адзін з лепшых трэнераў “Што? Дзе? Калі?” Іван Тапчый.

Андрэй Супрановіч і Іван Тапчый


Дарэчы, да ініцыятывы ўжо далучыліся многія неабыякавыя людзі.


У перапынках паміж турамі ўдзельнікаў будзе чакаць выступленне спевака Юрыя Ліпіча і шоу ад фокусніка Максіма Гумена. У гэты ж час можна будзе набыць сувеніры, якія ствараюць наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання маладых інвалідаў (юнакі і дзяўчаты ўжо прыступілі да вырабу сімвалаў 2019 года – пацешных свінак).

Крыніца: Раённыя будні.

Новости из этой категории