Адзіны народны майстар на Пружаншчыне перад юбілеем

Адзіны народны майстар на Пружаншчыне перад юбілеем

Народны майстар Беларусі Марыя Кулецкая неўзабаве адсвяткуе 65-гадовы юбілей. З гэтай нагоды музей «Пружанскі палацык» арганізаваў персанальную выставу майстрыхі.

IMG_6609_s

На выставе «Свет у каляровых промнях» пераважаюць працы ў тэхніцы «роспіс па шкле», але прысутнічаюць таксама алейныя карціны і карункапляценне. Дырэктар музея Юры Зялевіч адзначае, што экспазіцыйныя залі «Пружанскага палацыка» перыядычна адкрываюць наведвальніку творчасць гэтага майстра на ўсе рукі.

– Гэта творчая асоба. Яна займаецца ўсімі кірункамі народнай творчасці. Хацелася б бачыць яшчэ больш мастакоў, яшчэ больш народных майстроў на Пружаншчыне, якія б узнаўлялі ўжо забытыя рамёствы.

Галоўнай заслугай Марыі Кулецкай з’яўляецца адраджэнне тэхнікі роспісу па шкле ў манеры пачатку і сярэдзіны ХХ стагоддзя. Сёння юбілярка з’яўляецца адзіным народным майстрам на Пружаншчыне. Да нядаўняга часу кампанію ёй складаў знакаміты разьбяр Мікалай Тарасюк.

Крыніца: Радыё рацыя

  • Адзіны народны майстар на Пружаншчыне перад юбілеем

Новости из этой категории

0 Комментариев