Опус СБ: "«ўваскрашаюць» з руін … шэдэўры … Ружанскі палацава-паркавы ансамбль, Пружанскі палац"

Опус СБ: "«ўваскрашаюць» з руін … шэдэўры … Ружанскі палацава-паркавы ансамбль, Пружанскі палац"

Затое мы робім макеты

Для раздрукоўкi архiтэктурных мiнiацюр у Брэсцкiм полiтэхнiчным каледжы пачалi выкарыстоўваць 3D-прынтар

Узнавіць міні-копію архітэктурнага «прывіда», гэта значыць будынка, якога больш няма. Або стварыць сучасны будынак, толькі ў сотні разоў менш арыгінала. Царква, замак, рэжымны аб'ект — за апошнія 20 гадоў навучэнцы Брэсцкага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа стварылі сотні такіх макетаў. Вось бы сабраць іх усе разам ды пабудаваць асобны казачны гарадок...

Макет Брэст-Літоўскага XVIII стагоддзя.

Няма ў Брэсце такога будынка, «клон» якога не ўзнавілі б у мініяцюры выхаванцы політэхнічнага каледжа. Многія макеты знайшлі прытулак у музеях, дзяржаўных і грамадскіх арганізацыях, прыватных калекцыях. У сваёй большасці гэтыя макеты — дыпломныя праекты навучэнцаў спецыяльнасці «Рэканструкцыя і рэстаўрацыя будынкаў і помнікаў архітэктуры» будаўнічага аддзялення. Адкрываў кірунак у 1995 годзе выкладчык каледжа Віталь Тарыма. Ён патлумачыў, што працэс гэты зусім няпросты:

Віталь Тарыма больш за 20 гадоў стварае архітэктуру ў мініяцюры.
— Перш чым аднаўляць міні-архітэктурны аб'ект, трэба правесці немалую працу. Спачатку вывучыць гісторыю мясцовасці, прычыны і абставіны будаўніцтва аб'екта. Прааналізаваць, як ён мяняўся ў розныя гады. Акрамя таго, мы выкарыстоўваем праектную дакументацыю, якая, на жаль, не заўсёды даступная. Напрыклад, каб выканаць макет помніка абарончага дойлідства Форта № 5, нашы навучэнцы самастойна яго абмяралі. Пазней абмерныя чарцяжы мы перадалі ў «Брэстрэстаўрацыяпраект». А макет форта цяпер экспануецца ў гарадскім Музеі ваеннай тэхнікі.

Выкладчык перакананы: калі царква, палац або замак не разбураны, будучы рэстаўратар павінен убачыць яго на свае вочы. Дзе з экскурсіямі каледж ужо пабываў, лёгка здагадацца па збудаваннях, якія ўпрыгожваюць навучальныя памяшканні і калідоры трохпавярховага будынка каледжа. Гэта макеты Мірскага замка, Камянецкай вежы, шматлікіх цэркваў і касцёлаў.

Горш справа ідзе з тымі будынкамі, якіх ужо не існуе. За такія праекты бяруцца выключна рамантыкі. Па апісанні ў архіўных крыніцах і малюнках навучэнцы «ўваскрашаюць» з руін архітэктурныя шэдэўры мінулага. Ружанскі палацава-паркавы ансамбль, Пружанскі палац, Ляхавіцкі замак. У археалагічны музей «Бярэсце» нядаўна быў перададзены макет Бярэсця XIII стагоддзя, а ў Мастацкім музеі знаходзіцца заснежаная копія гэтага горада, але ўжо XVIII стагоддзя.

Капліца-пахавальня шляхецкага роду Ажэшка ў вёсцы Закозель Драгічынскага раёна.
 
Храмы розных канфесій – адна з найбольш запатрабаваных тэм макетавання.

Аптымальная колькасць «будаўнікоў» — два-тры чалавекі. За пару месяцаў яны лёгка вырашаць задачу любой складанасці. Хоць дзеля справядлівасці трэба адзначыць: рытуальныя аб'екты з-за дэталёвай прапрацоўкі фасадаў патрабуюць больш часу і ўседлівасці. Але два гады таму ў моладзі з'явіўся надзейны памочнік.

Шмат аб'ектаў хлопцы выконваюць па просьбе ўстаноў і арганізацый. На гэтым здымку навучэнцы працуюць над макетам пункта мытнага афармлення «Казловічы».

Свята-Сімеонаўскі кафедральны сабор у Брэсце.

Другакурснікі на геадэзічнай практыцы: абмяраюць будынак.

— Мы купілі 3D-прынтэр, які выкарыстоўваем ў навучальным працэсе. Друкуем найбольш складаныя для выканання ўручную элементы, — расказаў дырэктар каледжа Віктар Басаў.

Комплекс будынкаў чыгуначнай станцыі Брэст-Цэнтральны. Купальны будынак галоўнага рынку ў абласным цэнтры. Кінатэатр. Выкананы па заказе Брэсцкай памежнай групы электрыфікаваны макет міжнароднага аўтадарожнага пункту пропуску «Брэст». Навучэнцы бяруцца за аб'екты самай высокай складанасці. І не толькі за тыя, што знаходзяцца або знаходзіліся на тэрыторыі нашай краіны. Нядаўна брастаўчане падарылі палякам паменшаны варыянт разбуранага палаца Радзівілаў у Бяла-Падлясцы.

hanna.petrachenka@yandex.ru

Фота Дзмітрыя КУРАШОВА і з архіва каледжа

Новости из этой категории

0 Комментариев