У суботу, 17 лістапада, для дзяцей адбудуцца "Лёгкія чытанні" у Пружанскім палацыку. Уваход свабодны

У суботу, 17 лістапада, для дзяцей адбудуцца "Лёгкія чытанні" у Пружанскім палацыку. Уваход свабодны

17 лістапада ў межах #Лёгкіячытанні: мы сустракаемся с Нінай Васільеўнай Дыдышкай, былой выкладчыцай беларускай мовы і літаратуры.

Ніна Васільеўна вельмі ўразілася нашай мінулай сустрэчай і прапанавала свой удзел. Канешне, мы з радасцю пагадзіліся, бо #ЛёгкіяЧытанні - лакальны праект, які перш за ўсё арыентаваны на мясцовых жыхароў.

Добра, што пружанцы і пружанкі разумеюць, як важна чытаць дзецям беларускія творы, і ахвотна далучаюцца да нашага праекту.
Ніна Васільеўна пачытае колькі сваіх вершаў для дзяцей, а таксама ўлюбёныя вершы беларускага дзіцячага літаратара Івана Андрэевіча Муравейкі.


Пачатак ў 12 гадзін.


Уваход свабодны.


Запрашаем!

Новости из этой категории

0 Комментариев