У Белавежскай пушчы знайшлі ўнікальныя для Беларусі рудыя труфелі

У Белавежскай пушчы знайшлі ўнікальныя для Беларусі рудыя труфелі

Гэтыя сумчатыя грыбы раней на тэрыторыі нашай краіны не сустракаліся, піша БЕЛТА.

Фота 2mixa.ru

Незвычайную знаходку зрабілі супрацоўнікі навуковага аддзела нацыянальнага парку, калі будавалі водападпорныя плаціны на меліярацыйных каналах ва ўрочышчы Плянта Каралева-Мастоўскага лясніцтва.

Яны перадалі сваю знаходку на экспертызу ў Інстытут эксперыментальнай батанікі імя Купрэвіча НАН Беларусі. Там спецыялісты і вызначылі, што ім у рукі трапілі рудыя труфелі.

Паведамляецца, што гэты від грыбоў сустракаецца па ўсёй тэрыторыі Еўропы, а таксама ў Паўночнай Амерыцы і некаторых раёнах Сібіры. Пладовыя целы рудага труфеля невялікія, няправільнай шаравіднай або злёгку авальнай формы, да 5 см у дыяметры.

Раней у Беларусі былі зафіксаваныя восем відаў гіпагейных сумчатых грыбоў. Рыжы труфель стаў дзявятым у спісе.

 

Крыніца: Наша Ніва

Новости из этой категории

0 Комментариев