У музеі Ружанскага палацу адчынілася выстава графічных работ ураджэнца Ружанаў Аляксандра Кунцэвіча.

У музеі Ружанскага палацу адчынілася выстава графічных работ ураджэнца Ружанаў Аляксандра Кунцэвіча.

ЯГО ВЯЛІКАСЦЬ АЛОВАК

У музеі адчынілася выстава графічных работ Аляксандра Кунцэвіча.

Нарадзіўся мастак 1 студзеня 1957 года ў г.п.Ружаны. Пасля нараджэння пражываў у доме бацькоў у вёсцы Блізная, што ў 7 км ад Ружан. Ужо з дзяцінства адчувалася цяга да творчасці. Аловак заўжды быў спадарожнікам жыцця аўтара, не гледзячы на тое, што ўжо тады, у дашкольным узросце ён усведамляў, што нічога не ўмее і павінен здарыцца цуд, каб вочы і рукі маглі ствараць чароўную i вельмi падобную да рэальнасцi выяву, але на плоскасці. Маляваць жа партрэты людзей, наогул здавалася нязбытнай здольнасцю для Аляксандра, праўда вынікі лепкі з гліны і пластыліну абнадзейвалі.

Спасцігаць навуку малюнка, як неабходнага навыка для творчасці, мастаку прыйшлося цяжкім шляхам самаадукацыі. Як гэта ў аўтара атрымалася, судзіць табе – паважаны глядач. Пазней Аляксандру Кунцэвічу давялося вучыцца ў мастацкім інстытуце г.Вільні, на завочным факультэце мастацкай педагогiкi.

Працоўная бiяграфiя ў асноўным была звязана з выяўленчым мастацтвам, у савецкія часы аўтар працаваў на прадпрыемствах г.Гродна ў якасці мастака-афармiцеля. У 90-х стварыў сваю камерцыйную фірму па праектаванні і будаўніцтву. Асноўная дзейнасць Аляксандра – будаўніцтва аб’ектаў, архітэктура, дызайн, народныя промыслы i паралельнае вывучэнне гісторыі ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце.

Станкавы жывапіс і графіка заўсёды былі другой прафесіяй мастака. У канцы 80-х–пачатку 90-х гадоў шмат прац набывалася замежнымі турыстамі праз гандлёвую сетку. Таксама выконваў заказы на графічныя партрэты, стварыў некалькi партрэтаў па заказу аднаго невялiкага музея ў Гароднi.

Сутнасць творчасці Аляксандра Кунцэвіча складаецца ў тым, каб максімальна, на колькі гэта магчыма, «ажывіць» малюнак, надаць маляваным асобам на карціне адчуванне жывой істоты. Каб наведвальнік, гледзячы ў намаляваныя вочы адчуваў жывы погляд з палатна і на імгненне забываў, што ў гэтага вобраза можа быць біялагічны двайнік.

На выставе прадстаўлена 21 графічная праца. Але гэта малая частка здольнасцяў да творчасці і патэнцыялу мастака.

 Крыніца: rozana.by

Новости из этой категории

0 Комментариев