28/10 — Пружанскі палацык запрашае на сустрэчу з Настай Кудасавай

28/10 —  Пружанскі палацык запрашае на сустрэчу з Настай Кудасавай

Ужо ў гэтую пятніцу, 28 кастрычніка, запрашаем на сустрэчу з вядомай сучаснай беларускай паэтэсай Настай Кудасавай і прэзентацыю яе трэцяй кнігі «Маё невымаўля». Сустрэча адбудзецца ў рамках кампаніі «Пяцісотгоднасць».

У імпрэзе прыме ўдзел вядомы беларускі літаратар Ілля Сін (г.Мінск).

Пачатак у 17.30.

Уваход свабодны.

 

Пра кнігу:

«Маё невымаўля» — голас Паэзіі, які прарваўся з лабірынту маўчання.» — пісьменнік Анатоль Івашчанка
http://nn.by/?c=ar&i=170361

Наста Кудасава пра сваю новую кнігу:
“Маё невымаўля” — кніга, за якую я адчуваю вялікую адказнасць. Галоўны змест зборніка можна акрэсліць як перажыванні чалавека, закаханага ў жыццё і ў зямныя лёсы — лёс паэта, лёс жанчыны, лёс жука, сабакі, мядзведзя, сасны, ветра… Гэта кніга — услухоўванне ў пяянне рыб і ўзрастанне дрэваў. Гэта мой шлях углыб мовы, да першасных сутнасцяў словаў, і далей — да простага і няўлоўнага, да таго, што застаецца па-за мовай, між радкоў. У кнігу ўвайшлі выбраныя вершы, напісаныя ў апошнія пяць гадоў — вельмі нялёгкі ў маёй біяграфіі перыяд. Але нягледзячы на боль, адзіноту і расчараванне я б хацела данесці чытачу веру ў галоўнае — веру ў любоў, якая разлітая паўсюдна і якая адзіная напаўняе наш свет сэнсам і прыгажосцю.»

Новости из этой категории

0 Комментариев