Для капліцы Святога Казіміра трэба тэрмінова сабраць 3 мільёны рублёў

Для капліцы Святога Казіміра трэба тэрмінова сабраць 3 мільёны рублёў
Для капліцы Святога Казіміра трэба тэрмінова сабраць 3 мільёны рублёў

Пружаншчына — край з багатай гістарычнай спадчынай, частка якой неапраўдана абдзелена ўвагай.

У канцы XVIII стагоддзя ў мястэчку Ружаны насупраць палацавага комплексу з паўночнага боку на штучна створаным узвышшы (сёння — на могілках) была ўзведзена капліца Святога Казіміра, ініцыятарам і спонсарам будаўніцтва якой выступіў Аляксандр Міхал Сапега. Па задуме архітэктара капліца дапоўніла комплекс базыльянскага манастыра. Каменнае збудаванне з чатырохкалонным порцікам на галоўным фасадзе і невысокім дахам эпохі класіцызму вылучаецца ляпнымі архітэктурнымі дэталямі фасадаў і інтэр’еру. Святы Казімір, імем якога была названа капліца, названы заступнікам пасёлка.

Сёння капліца ў Ружанах не функцыянуе, будынак, які ўяўляе сабой гісторыка-культурную каштоўнасць, патрабуе кансервацыі. Нядаўна тут пачаў развальвацца дах. Аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама ладзіць работу па аднаўленні даху на гэтым гістарычным помніку. Сабраных сродкаў недастаткова для правядзення паўнавартасных работ — не хапае 3 мільёны рублёў. І сёння, як ніколі, дарэчы будзе дапамога і непасрэдны ўдзел людзей, неабыякавых да гістарычнай спадчыны.

Падоўжыць жыццё капліцы можна, ахвяраваўшы грошы на яе рэстаўрацыю. З гэтай мэтай Пружанскім КУВП «Камунальнік» адкрыты дабрачынны рахунак — р/р № 3132000000009 у ЦБУ №122 філіяла №113 ААТ «ААБ Беларусбанк» г. Кобрын, УНП 200026656 з пазнакай «На рэстаўрацыю капліцы ў Ружанах».

Крыніца: Раённыя Будні

Новости из этой категории

6 Комментариев

  • 06.12.2014
    14:58
    Зьміцер

    По-прежнему не смог оплатить в минском банке, но зато через интернет-банкинг получилось на данный счёт провести "произвольный платёж"!!!

  • 06.12.2014
    20:15
    Юрий О

    Ох уж этот бюрократизм. Любое благое начинание может загубить. Интересно, а жители Ружан вообще в курсе, что "Аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама ладзіць работу па аднаўленні даху на гэтым гістарычным помніку." в их родном городе ? Три миллиона - даа - суммище :-), для администации. Если без чиновников, и по Райкину,то 100 человек - да по 30000 р. - большие деньги получаются!... Я за то, чтобы - помогать всем миром, но неужели не найти 100 жителей, любящих и преданных своим Ружанам? Я думаю "Адзелу..." это сильно и не надо.

  • 07.12.2014
    09:26
    fals

    Цитата: Юрий Онеужели не найти 100 жителей, любящих и преданных своим Ружанам? Я думаю "Адзелу..." это сильно и не надо.Юрый, як раз дзякуючы патрыятызму ружанцаў гэтая справа і скранулася з месца:"Першай біць трывогу стала ўраджэнка Ружан Л.Ц.Шчаглюк. Лілію Ціханаўну, якая сёння жыве ў Брэсце, вельмі засмуціла тое, што на яе малой радзіме можа знікнуць такі помнік архітэктуры. Жанчыне з юрыдычнай адукацыяй давялося нямала пашчыраваць, каб справа хоць крышку зрушылася з месца. Усе падрабязнасці наўрад ці каму будуць цікавыя, галоўнае адно: дзякуючы яе неабыякавасці і намаганням усё-такі ўдалося адкрыць дабрачынны рахунак, на што, дарэчы, спатрэбілася больш года."А вось пра тое, што "Аддзелу гэта ня трэба", Вы можа і маеце рацыю:"Прыкладна такога ж меркавання прытрымліваюцца і ў аддзеле ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама. Яго начальнік К.І.Панімаш у сваю чаргу заўважае:— На маю думку, перш чым пачынаць збіраць ахвяраванні, трэба знайсці фундатара, які гатовы зрабіць важкі ўклад у падобнага роду справу. І гаворка ідзе аб вельмі вялікіх сумах. Мяркуйце самі: каб зрабіць адную толькі дакументацыю, справа не абыдзецца нават дзясяткам мільёнаў рублёў. Таго, што на сённяшні дзень удалося сабраць, не проста мала, а, лічыце, нічога…"Крыніца: http://www.budni.by/?p=8803&cpage

  • 07.12.2014
    09:46
    fals

    І між іншым - 3 млн. гэта сума, якую трэба яшчэ сабраць да таго, што ўжо сабрана, у тым ліку і жыхарамі Ружанаў.І ня трэба абвінавачваць жыхароў гарадскога пасёлку Ружаны, насельніцтва якога 3 000 чалавек разам з дзецьмі і пенсіянерамі, у тым што яны ня могуць сабраць гэтыя грошы.А тое Вы, Юрый, як жыхар Брэста з насельніцтвам 330 000 чалавек, чаму ня можаце сабраць грошы на рэстаўрацыю брэсцкага манастыра бернардынак?

  • 07.12.2014
    11:06
    Юрий О

    Странно, что вы, fals, все приняли на себя и жителей Ружан, у меня был акцент на другую категорию людей, или вы принадлежите тоже к "другой". ? Будьте пож. внимательны и не вытягивайте того чего нет, я не "абвінавачваць жыхароў ", ни одним словом. Да, и про ваш камень- на счет "рэстаўрацыю брэсцкага манастыра бернардынак" , о том, что "Аддзел ...і культуры.." что то "ладзіць" - я не слышал. Поэтому,я думаю,в данном варианте - сборами даже и не пахнет.

  • 07.12.2014
    11:36
    fals

    Я не ўспрымаў Вашыя словы на свой рахунак, бо не з'яўляюся і ніколі не з'яўляўся жыхаром Ружанаў, я з Пружанаў.Проста Вашыя словы могуць падштурхнуць людзей, якія не маюць дачынення да пасёлку Ружаны - жыхароў гарадоў Пружаны, Брэст, Мінск - праігнараваць збор грошаў, таму і ўвязаўся да Вас ў палеміку.А пра тое, што грошы на сам рэч збіраюцца - прайдзіце па спасылцы, прыведзенай мною раней і пачытайце самі, што большая частка ўжо сабраная.