Чаму ў Ружанах “шабля” стала “сабляю”? (фота)

Чаму ў Ружанах “шабля” стала “сабляю”? (фота)
Чаму ў Ружанах “шабля” стала “сабляю”? (фота)

ТЭКСТ І ФОТА ДАСЛАЛА ЧЫТАЧКА ГАННА ЦУБЕР, студэнтка курсаў Мова Нанова

Гэтыя здымкі былі зроблены ўлетку 2013 года ў музеі "Ружанскі палацавы комплекс Сапегаў". Здавалася б: палац, Сапегі... Гэта ж нашае, нацыянальнае, гісторыя, гонар, у рэшце рэшт! Дзе, як ня тут павінна ўжывацца родная мова? Але... Большасьць шыльдаў напісана па-расейску (выбачайце, на той момант я яшчэ не цікавілася моўным пытаннем, і не збірала такія "ляпы" мэтанакіравана, таму ў кадрах толькі некаторыя. ...я і па-беларуску тады не размаўляла...).

Абсурд пачаўся, калі мы пачалі разглядаць экспанаты. Зразумела, што надпісы павінны быць напісаны па-беларуску і па-расейску. Напрыклад, "Пудзіла дзіка - Чучело дикого кабана" (зараз ужо сумняваюся, ці правільна тут ужыта слова "пудзіла"). І тут нашая кампанія трапіла да стэнду са зброяй. На шыльдачцы чорным па беламу "Сабля - Сабля". Ня веру, падыходжу да наступнай - "Сабля з ножнамі (пра похвы, мабыць, ня ведаюць) - Сабля с ножнамі". Падыходжу да супрацоўніцы, пры гэтым пераходжу на беларускую мову: "Прабачце, а чаму ў Вас экспанаты з памылкамі падпісаны?" - "С какими такими памылЬками?" - "У Вас у беларускім варыянце напісана "Сабля"." - "И что?" - "Гэта памылка". - "Правда? (шчырае здзіўленне). А как правильно?" - "Шабля." - "Как?" - "Шабля. Як у песні: "Шаблі літы, злотам біты, ў яшчар скуру апавіты..." Супрацоўніца не можа пераварыць інфармацыю, я бачу, што яна мяне нават не зусім разумее. Потым з напругай выціскае: "Ну... Я скажу там..."

Ізноў мы ў Ружаны не траплялі, і я ня ведаю, ці сказала гэтая супрацоўніца тое што трэба, таму каму трэба. Можа што і змянілася.

Вось такая музейная гісторыя.

Чаму ў Ружанах “шабля” стала “сабляю”? (фота)

Чаму ў Ружанах “шабля” стала “сабляю”? (фота)

Чаму ў Ружанах “шабля” стала “сабляю”? (фота)

Чаму ў Ружанах “шабля” стала “сабляю”? (фота)

Чаму ў Ружанах “шабля” стала “сабляю”? (фота)


Крыніца: labadzenka.by

Новости из этой категории

3 Комментария

  • 04.12.2014
    15:55
    Мэйсан

    Шо, *** - спи, ***!Граматеи, ***!

  • 04.12.2014
    16:20
    Мэйсан

    А Hermit, типа, за чыстату великого русского! Цензура, короч!

  • 04.12.2014
    16:24
    Hermit

    Ничего личного )))