11 кабанчыкаў за 9 секундаў і фотасесія рысі. Белавежская пушча вачыма фотапастак

11 кабанчыкаў за 9 секундаў і фотасесія рысі. Белавежская пушча вачыма фотапастак
Мінуў месяц, як на сайце АПБ з’явіўся «Канал дзікай прыроды з Белавежскай пушчы». Кожны тыдзень мы знаёмім чытачоў з цікавымі фотаздымкамі, якія атрыманы з дапамогай камер-фотапастак, усталяваных у Белавежская пушчы. Гэта не мастацкія, але сапраўды ўнікальныя здымкі, якія паказываюць жыццё дзікай прыроды. Прыемна, што нашы чытачы таксама адзначылі гэтыя сюжэты. Фотаздымкі з Белавежскай пушчы – адны з самых папулярных у сацыяльных сетках АПБ! Акрамя «лайкаў», людзі дзеляцца сваімі эмоцыямі ад убачанага, сваім досведам і ўспамінамі ад уласных сустрэч з дзікімі жывёламі ў лесе. Дзякуй за гэта! Што мы публікавалі ў кастрычніку? Чытайце ў нашым аглядзе.

Цягам кастрычніка мы пісалі пра рысь, ваўкоў, дзікоў, лісіцу і гаспадара пушчы – зубра.

11 кабанчыкаў за 9 секундаў і фотасесія рысі. Белавежская пушча вачыма фотапастак


Перад вамі – намінант на «Фота года» сярод фотапастак. Рысь – вельмі рэдкі драпежнік Белавежскай пушчы, і камеры не багатыя на такія здымкі. А тут – незвычайнае відовішча: асцярожная рысь згадзілася на «фотасесію» на звярыным пераходзе. Рысі кантралююць вялікія плошчы і пераадольваюць далёкія адлегласці, ступіць на ранейшае месца могуць праз паўгады. Увосень паляваць ім складаней: маладняк у пушчы падрос, на лёгкую здабычу больш нельга разлічваць.

11 кабанчыкаў за 9 секундаў і фотасесія рысі. Белавежская пушча вачыма фотапастак

Ваўкі– сімвалы дзікай прыроды. Лічыцца, што ў месцах пражывання ваўкоў дзікая прырода жывая, экалагічныя ланцугі харчавання не разбураныя. Увосень ваўкі збіраюцца ў зграі, іх актыўнасць узрастае. Разам з гэтым расце і колькасць «ваўчыных» кадраў. Што ж, тады чакаем больш масавых фота ці відэа!

Яшчэ адзін воўк. Рэдкі здымак звера са здабычай.

11 кабанчыкаў за 9 секундаў і фотасесія рысі. Белавежская пушча вачыма фотапастак


- Накарміць ваўчанят – велізарны клопат для бацькоў, - адзначае супрацоўнік АПБ, кандыдат біялагічных навук Мікалай Чэркас. – Палююць у гэты перыяд ваўкі ў асноўным у адзіночку, часцей за ўсё іх здабыча – маладыя жывёлы. На здымку бачна, з якой асцярожнасцю воўк нясе здабычу ваўчанятам.

На гэтым кадры ў аб'ектыве фотапасткі – зубр-доўгажыхар.

11 кабанчыкаў за 9 секундаў і фотасесія рысі. Белавежская пушча вачыма фотапастак


- Гэтаму зубру прыкладна 20 год. Самцы жывуць каля 25 год, таму гэта – сапраўдны доўгажыхар. Такіх у пушчы няшмат, пару дзесяткаў. На 1 студзеня 2014 года папуляцыя зуброў у Белавежскай пушчы ацэньвалася ў 460 асобін, — распавядае вядучы навуковы супрацоўнік ДПУ НП «Белавежская пушча», кандыдат біялагічных навук Аляксей Буневіч.

Са жніўня ў зуброў гон, самцы шырока разыходзяцца ў пошуках самкі. Будзем спадзявацца хутка зноў убачыць іх на фота!

11 кабанчыкаў за 9 секундаў і фотасесія рысі. Белавежская пушча вачыма фотапастак

Лісіца. Пра яе прыгажосць мы ведаем яшчэ з народных казак. Доказ таму – гэты здымак: па восені ў лісіц адрастае густая зімовая поўсць. Колькасць лісіцы ў аграрным наваколлі Белавежскай пушчы апошнім часам значна павялічылася. Нягледзячы на гэта, яны даволі рэдка трапляюць у аб'ектывы аўтаматычных фотакамер у глыбіні лесу. Рыжага звера больш прывабліваюць перыферыйныя, мазаічныя ўчасткі лясоў, паплавы, пералескі паміж палямі. Яе пранікненню ўглыб лясных гушчароў спрыяе дарожная і квартальная сеткі, харчовыя паляны і іншыя элементы інфраструктуры.

І на развітанне – відэа неверагодна шпаркіх кабанчыкаў! 9 секундаў –11 дзікоў! Куды яны нясуцца па лесе?



Варта звярнуць увагу на 2-х плямістых парсючкоў. Адметны колер – праява генаў хатніх кабаноў. Гэта — паказчык, што ў мінулым іх продкі мелі стасункі з хатнімі парсюкамі. А вось дарослыя жывёлы такой афарбоўкі – рэдкасць, бо ва ўмовах дзікага лесу выжыць такім «плямістым» парсюкам значна цяжэй, чым іх «звычайным» братам і сёстрам.

Што яшчэ адбываецца ў пушчы? Будзем сачыць разам на «Канале дзікай прыроды»! Шукайце свежыя фота з Белавежскай пушчы ў сацыяльных сетках АПБ ВKонтакте і ў Facebook! Агульны агляд з камер-фотапастак за лістапад з’явіцца напачатку снежня на сайце АПБ на «Канале дзікай прыроды з Белавежскай пушчы».

11 кабанчыкаў за 9 секундаў і фотасесія рысі. Белавежская пушча вачыма фотапастак

Сярод здымкаў з камер-фотапастак яшчэ не было лася. Выпраўляем сітуацыю – і адразу “сямейнае фота”! Колькасць лася ў Белавежскай пушчы невысокая. Гэты від аддае перавагу вільготным лясам, балоцінам, дзе яму дапамагаюць доўгія ногі і шырокія капыты. А вось навошта яму барада – на гэтае пытанне так і няма пэўнага адказу. Удзельнікі валанцёрскіх лагераў АПБ па ўліку вяртлявай чаротаўкі рэгулярна сустракаюць яго ў Белавежскай пушчы на балоце Дзікае. Зараз у лася гон - шлюбны перыяд. Калі ў аленя ён называецца “роў”, бо самцы равуць уначы, то ў лася – стогн.

11 кабанчыкаў за 9 секундаў і фотасесія рысі. Белавежская пушча вачыма фотапастак

Спяшаемся пакааць вам цікавага звера – янотападобнага сабаку! Хутка снежань, і яны кладуцца ў спячку. Янотападобныя сабакі былі завезены ў Беларусь у 1950-я гады з Японіі, Кітая і Карэі, і шырока распаўсюдзіліся па краіне. Дзякуючы сваёй пластычнасці, гэта від шырока распаўсюдзіўся па краіне і змог істотна “пасунуць” свайго бліжэйшага абарыгеннага канкурэнта – барсука.
- Колькі іх зараз – ніхто не дасць дакладны адказ. У нас праблемы з іх улікамі: янотападобныя сабакі жывуць у забалочаных лясах, цяжка весці назіранні, - адзначае вядучы навуковы супрацоўнік ДПУ НП «Белавежская пушча», кандыдат біялагічных навук Аляксей Буневіч. – Раней на яе палявалі з-за каштоўнага тлушчу гэтага звера. А зараз інтарэсу няма, бо гэты від можа быць переносчыкам шаленства.
Сустрэць у лесе “сабаку-енота” даволі цяжка, яна вядзе больш начны лад жыцця. Знаёмім вас з дзённым і начным кадрамі. Калі тэмпература паветра будзе ніжей мінус 10, то сабакі будуць хавацца у норах і адпачываць да сакавіка.
Ці хутка прыйдуць маразы? Ці паспеюць фотапасткі выхапіць новыя кадры?

Крыніца: www.ptushki.org
Фэйсбук

Новости из этой категории

0 Комментариев