Дакуманты з жыцьця Данілы Комсы

Дакуманты з жыцьця Данілы Комсы

Зусім нечакана натыкнуўся на вось гэткія дакумэнты, што датычаць польскага пэрыяду жыцьця пяцідзясятніцкага прапаведніка Данілы Комсы.

 

Дакуманты з жыцьця Данілы Комсы

Выпіска з мэтрычнае кнігі шлюбаў жанчынаў за 1926 рок збору эвангельскіх хрысьціянаў у Любелю гміны Пінкавічы Пінскага павету. Запіс пра шлюб Даніеля Комсы, народжанага 10.VIII (VII?).1886, які пражывае ў в. Мурава гміны Сухопаль, з Катарынай Маціеўскай з Радашкавічаў. Шлюб зарэгістраваны 10.IV? (неразборліва).1926, даведка выдадзеная ў Пінкавічах 22 сакавіка 1938.

 

 

Дакуманты з жыцьця Данілы Комсы

Выпіска з мэтрычнае кнігі па народжаных за 1930 рок збору эвангельскіх хрысьціянаў у Любелю гміны Пінкавічы Пінскага павету пра нараджэньне ў сям’і Даніеля і Катарыны Комсаў зь в. Мурава гміны Сухопаль дачкі Марыі. Даведка выдадзеная ў Пінкавічах 22 сакавіка 1938.

 

На жаль, фотаздымачу пад рукой не апынулася, таму якасьць ня вельмі здавальняючая. Магчыма, калі-небудзь атрымаецца ўбачыць іх яшчэ раз.

Новости из этой категории

0 Комментариев