Белавеская пушча ў нямецкіх фантазіях пра дзікую прыроду ў пэрыяд дзьвюх сусьветных войнаў

Белавеская пушча ў нямецкіх фантазіях пра дзікую прыроду ў пэрыяд дзьвюх сусьветных войнаў

14 кастрычніка 2015 у Гістарычнай майстэрні імя Леаніда Левіна (Менск, вул. Сухая, 25) адбудзецца прэзэнтацыя дасьледчага праекту Нямецкага навукова-дасьледчага таварыства (Унівэрсытэт імя Юстуса Лібіха, г. Гісэн) «Белавескі нацыянальны парк. Чалавек, жывёльны сьвет і навакольнае асяродзьдзе ў беларуска-польскім памежным рэгіёне».

У першай палове XX стагодзьдзя ў дэбатах Нямецкай імпэрыі, Ваймарскай рэспублікі і нацыянал-сацыялістычнай Нямеччыны адбывалася паступовая замена сярэднявечнага міту пра «калянізацыю Ўсходу» мітам пра сучасны «нямецкі Ўсход». У сувязі з гэтым мела месца радыкалізацыя ўяўленьняў: настальгічная культурніцкая місія саступала месца агрэсіўнай тэрытарыяльнай і расавай палітыцы. У часе Першай сусьветнай вайны было распачатае пераўтварэньне пушчы, раней стылізаванай як джунглі («першабытны лес»), у лясную гаспадарку — своеасаблівым чынам акультураны лес. Пад час Другой сусьветнай вайны на тэрыторыі Белавескай пушчы з ініцыятывы імпэрскага егермайстра Германа Герынга была наладжаная паляўнічая гаспадарка Трэцяга райху, якая мела стаць месцам разьвядзеньня і рэінтрадукцыі рэдкіх відаў жывёлаў дзеля паляваньня нацысцкае эліты.

Новости из этой категории

0 Комментариев