Мастак Іосіф Крупскі застаецца ў фарбах

Мастак Іосіф Крупскі застаецца ў фарбах

 

Мастак Іосіф Крупскі застаецца ў фарбах

 

Іосіф Крупскі


Крыху перажыў Купалле мастак Іосіф Крупскі. І не дажыў да свайго 80-годдзя якіх тры месяцы  –  пайшоў ад нас 13 ліпеня 2014-га.

Яго радзіма -- гэта хутар Куплін  каля  Пружанаў. Быў Юзік адным з дзевяцёх дзяцей сялянскай сям’і, бацьку якой у 1939 годзе забралі ў ГУЛАГ за тое, што ў гаспадарцы было зашмат кароў. Адтуль той так і не вярнуўся.

 

Чуллівы да прыроды, назіральны хлопчык маляваў з малых гадоў. Паступіў у Мінскую мастацкую вучэльню імя Глебава. З Мінска, каб набрацца ўражанняў і дабрацца дахаты, частку шляху ішоў пехатою. Загартаваны, быў у дэсантных войсках. Пасля службы ў арміі скончыў Мінскі тэатральна-мастацкі інстытут.

Мастак Іосіф Крупскі застаецца ў фарбах

І.Крупскі. Узнёсласць

 

Праца Іосіфа Крупскага ў Брэсце прыпала на цяжкія для мастакоў 1990-я гады. За нясплату арэнды яго пазбавілі майстэрні, за нясплату членскіх унёскаў выключылі з Саюза мастакоў. Але знайшоўся мецэнат за бліжняй  мяжой. Натурфіласофскі, краявідны жывапіс Крупскага, а ў асаблівасці ягоны эратычны цыкл карцін алеем знайшлі  ў асобе Яцэка Галембіеўскага адэкватнага знаўцу і спонсара. У Польшчы быў выдадзены каталог карцін брастаўчаніна.

У Беларусі карціны Іосіфа Крупскага засталіся ў музеях, прыватных калекцыях. Адну з карцін мастак дазволіў вынесці на вокладку паэмы ягонага земляка Ігнацыя Юзафа Крашэўскага “Вёска”, якую пераўвасобіў па-беларуску і выдаў Мікола Папека. Паспеў Іосіф Рыгоравіч намаляваць шэраг ілюстрацый  для наступнага выдання.

Бывай, майстар.

Група сяброў і аднадумцаў

 

Крыніца: Брестский курьер

Новости из этой категории

0 Комментариев