Збіраюцца подпісы за добраўпарадкаванне басейна ў Пружанах. Успамінаем пра тое, якім ён быў. Фота.

Збіраюцца подпісы за добраўпарадкаванне басейна ў Пружанах. Успамінаем пра тое, якім ён быў. Фота.
Успамін пра пружанскі басейн у русле Мухаўца

Калі верыць гэтай мапе, зліянне каналаў Муха і Вец знаходзіцца яшчэ да гарадскога басейну. Месца старога басейну пазначанае чырвоным кругам.


Не ў такім ужо і далёкім 1989 годзе ў Пружанах у раёне гарадскога парку была засыпанае частка рэчышча Мухаўца(на мапе вышэй пазначана чырвоным кругам), якая ўтварала басейн з праточнай вадою і непадалёку быў вырыты штучны вадаём, які мы цяпер называем гарадскім басейнам. Ці памятаеце вы былы басейн, на якім можна было пакатацца не толькі на байдарцы але і на катамаране?

Успамін пра пружанскі басейн у русле Мухаўца

Стары басейн на русле ракі Мухавец. Фота 1953г.

Успамін пра пружанскі басейн у русле Мухаўца

Стары басейн на русле ракі Мухавец. Фота 1953г.

Успамін пра пружанскі басейн у русле Мухаўца

Вось такое шырокае рэчышча было ў Мухаўца да 1989 года

Успамін пра пружанскі басейн у русле Мухаўца

Гэтае ж месца пасля 1989 года


Публікуем таксама артыкул газеты "Зара камунізму" 1989 года(арфаграфія захаваная):

Жывем, пакуль памятаем (“Горад губляе аблічча”, № 49, 23.04.88г.)
У мінулым годзе ў раённай газеце быў надрукаваны артыкул “Горад губляе аблічча”, аўтар якога перажывае за мінулае і цяперашняе нашага горада. Я таксама падтрымліваю думку аўтара: тое асяроддзе, чым жылі нашыя продкі і старэйшае пакаленне, у горадзе павольна і быццам бы непрыкметна знікае. Разбурэнні ў гады вайны, новае будаўніцтва за дзесяцігоддзі непазнавальна змянілі аблічча горада, які, мне памятаецца, 35 гадоў таму быў маленькім і ціхім, з мноствам лятаючых пчол. У той час цішыню яго парушаў толькі заводскі гудок, працуючыя гучнагаварыцелі і гул пралятаючага самалёта. Цяпер самалёты, з ровам пралятаючыя над жылымі кварталамі горада, зусім не падобныя на тыя, што некалі ў начным зорным небетраплялі ў прамяні пражэктараў. Не толькі дзеці, але і дарослыя ўздрыгваюць, гледзячы на неба.

На месцах былых пажарышчаў, якія засталіся пасля апошняй вайны, закладаліся сады, скверы, паркі, будаваліся дамы, але ўжо без элементаў старыны. Былі перайменаваныя старажытныя назвы вуліц горада (Разкі, Дзярэчань, Хватка, Горка, Заброцкая, Балотная, Студзёная, Водная, Патапаўка, Мельнічная і г.д.) Гэтыя назвы мелі сваю гісторыю, якая цесна звязвалася з працай і бытам продкаў. Многія жыхары лічаць, што патрэбна вярнуць некаторыя старыя назвы вуліц і зберагчы тыя назвы, якія дагэтуль не паспелі пераймеаваць.

Час няўмольна бяжыць наперад. А разам з гэтым і гаснуць успаміны, забываецца мінулае. Цяпер мала хто памятае, як цераз горад у пачатку саракавых гадоў будавалася чыгунка на Беласток, Гайнаўку. Многа людзей працавала на будаўніцтве гэтай дарогі. У перыяд нямецкай акупацыі амаль усе яны падвяргаліся арыштам і допытам – былі актыўнымі падпольшчыкамі. Чаму б нам не ўспомніць іх імёны?

Старажылы памятаюць і працуюччую вузкакалейку Пружаны-Аранчыцы. Цяпер, гледзячы, як сотні машын дымяць выхлапнымі трубамі, гоняцца па асфальтавай дарозе ў Аранчыцы, не верыцца, што была вузкакалейка і вакзал у горадзе.
Успамін пра пружанскі басейн у русле Мухаўца

Чыгуначны вакзал у Пружане (1938) на месцы цяперашняе крамы «Мэркурый»

Так як і цяжка ўявіць сабе стадыён і добрае футбольнае поле ў тым месцы, дзе цяпер узвышаюцца карпусы завода бытавых вырабаў. Тут у пяцідзесятыя гады праводзіліся першыя ў раёне спаборніцтвы мясцовых спартссменаў-матацыклістаў. А ў былым парку “40 год ВЛКСМ”, які быў закладзены ў час шматлікіх суботнікаў гараджанамі, захацелася тагачаснаму начальству зрабіць плошчу, пабудаваць шматпавярховы дом, гаражы, кацельню. Сажалка, што знаходзіцца побач, тады была чыстай і прыгожай, а цяпер яна пераўтварылася ў забруджаную лужу.

А вось яшчэ аб адным. Куды знік з пераабсталяванага касцёла арган? Ён жа і цяпер мог бы гучаць у якоё-небудзь мясцовай канцэртнай зале.

І зусім становіцца сумна, што знішчылі гарачыя галовы гарадскі басейн, які зараз падобны на звалку: усё лета туды зносілі гараджане бытавое смецце. Не хапае ў горадзе і чыстай крынічнай вады, бо сохнуць ключы, мялеюць калодзежы. На жаль, да голасу народа ніхто так і не жадае прыслухацца.

Людзі гавораць: “Чалавек жывы да таго часу, пакуль жыве памяць аб ім”. Сёння крыўдна, што многія імёны жыхароў горада, так, як і іх захаванні, невядомыя. Гэтыя людзі гінулі ў розныя гады вызваленчага руху, у часы шматлікіх войнаў, якія прайшлі праз горад. Многія пружанцы былі бязвінна рэпрэсіраваны ў гады сталінскіх рэпрэсій. Імёны іх невядомыя.
Л. Патапчук, рабочы. 1989г.

 

А у вас захаваліся фотаздымкі з басейну, калі на ім яшчэ было дазволена купацца? Падзяліцеся імі ў нашай групе Укантакце: https://vk.com/pruzhany 

Новости из этой категории

0 Комментариев