Сядзібе мастака Жукоўскага ў Стараволі — быць!

Сядзібе мастака Жукоўскага ў Стараволі — быць!
Сядзібе мастака Жукоўскага ў Стараволе - быць!
Сядзібе мастака Жукоўскага ў Стараволе - быць!
Станіслаў Юльянавіч Жукоўскі

У наступным годзе будзе адзначацца 140-годдзе з дня нараджэння нашага знакамітага земляка — мастака Станіслава Юльянавіча Жукоўскага (1875—1944), які правёў дзяцінства і юнацтва ў радавым маёнтку ў в.Стараволя Пружанскага раёна.

Жукоўскі — выдатны пейзажыст пачатку ХХ стагоддзя. Яго творы (зарэгістравана наяўнасць 670 работ) захоўваюцца ў разнастайных мастацкіх музеях і прыватных калекцыях, 30 з іх знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі ў Мінску.

Вучань Левітана, ён адыграў выключную ролю ў арганізацыі выстаў Таварыства перадзвіжнікаў. Пісаў з натуры. Ствараючы цудоўныя эцюды і карціны, стаў адным з найталенавіцейшых мастакоў свайго часу. Славуты мастак стварыў сваю школу ў Маскве. Паэт У.Маякоўскі — яго вучань. Рускія пейзажы, сядзібы, інтэр’еры зрабілі Станіслава Жукоўскага вядомым мастаком у Расіі. Польскія пейзажы і маёнткі таксама прынеслі славу мастаку ў Польшчы. Але многія даследчыкі і прыхільнікі яго творчасці лічаць, што вялікая частка карцін мастака — гэта не рускія пейзажы і польскія маёнткі, а беларуская прырода, беларускія сядзібы.

«Бог у нас адзін, сябры. Пакіньце наша нам, а ваша хай будзе вашым. Дом на карціне, якую вы гледзіце, зусім не Беражок пад Цвер’ю. Гэта Старая Воля пад Пружанамі, наша Палессе. Вас непакоіць агонь у вокнах? Там вольны дух літоўскай збройнай шляхты — Жукоўскіх. Ён у сэрцы мастака ад бацькі і яго братоў, вояў за волю Бацькаўшчыны пад штандарамі Кастуся Каліноўскага. Гэтым агнём мастак жыў, кахаў, пісаў свой родны паляшуцкі край. Літву ці Беларусь? Назовы мяняюць улады, а Родны край — адзін!.. Вось дзе і ў чым усе загадкі чарадзея!» (Віктар Карамазаў, з прадмовы да кнігі «Мой брат духоўны».)

Тут, у Старой Волі, прайшло яго дзяцінства, тут ён маляваў свае першыя карціны. Ён наш, беларускі мастак. Ён наш гонар і наша слава. І мы павінны зрабіць усё належнае, каб захаваць светлую памяць аб сусветнавядомым земляку.

З нагоды 140–годдзя мастака аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Пружанскага райвыканкама пачынае дабрачынны збор сродкаў на ўвекавечванне памяці і узнаўленне сядзібы Жукоўскіх ў в.Стараволя.

 

Жадаючыя ўнесьці  свой уклад у гэтую справу могуць пералічыць грошы на рахунак № 3632000000033 у ЦБП №122, ф-л 113 ААТ ААБ «Беларусбанк», код 237, г.Кобрын (з пазнакай — на ўвекавечванне памяці і узнаўленне сядзібы Жукоўскіх).

 
 
Аўтар: К.І. Панімаш, начальнік аддзелу ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі 
Фота: spadczyna.com

Новости из этой категории

2 Комментария

  • 25.06.2014
    20:35
    Зьміцер

    Напоминаем, что поделиться любой новостью, в том числе и этой, со своими друзьями вы можете, нажав внизу новости на одну из этих пиктограмм:

  • 03.04.2015
    10:58
    Автолюбиьель

    До 140-летия остался месяц - какие уже подвижки в увековечивании памяти?