Сёння Васілю Быкаву споўнілася б 90 гадоў

Сёння класіку беларускай літаратуры, які атрымаў сусветную вядомасць і быў намінаваны на Нобелеўскую прэмію, споўнілася б 90 год.

Пісьменнік увайшоў у гісторыю сусветнай літаратуры як аўтар аповесцяў і раманаў, прысвечаных Другой сусветнай вайне. У іх аўтар сцвярджае выпрабаваныя ў полымі барацьбы з фашызмам ідэйныя і маральныя якасці: вернасць адвечным агульначалавечым каштоўнасцям, любоў да роднай зямлі, высокую годнасць чалавека-працаўніка і воіна. Яго пяру належаць такія творы як “Сотнікаў”, “Альпійская балада”, “Дажыць да світання”, “Знак бяды”.

Васіль Быкаў стаяў ля вытокаў стварэння Беларускага народнага фронту. У сярэдзіне 1990-ых гадоў пачаліся нападкі на яго з боку беларускіх уладаў, што прымусіла пісьменніка на працяглы час з’ехаць за мяжу. Апошнія гады жыцця творца правёў у Фінляндыі і Чэхіі. Пісьменнік, якога называлі “сумленнем нацыі”, рэзка выступаў супраць узмацнення аўтарытарызму ў краіне.

Васіль Быкаў памёр у 2003 годзе ў анкалагічнай лякарні ў Бараўлянах.
Читать полностью:  http://news.tut.by/culture/231399.html

Васіля Быкава пахавалі 25 чэрвеня 2003 года, у апошні шлях у Мінску яго праводзілі каля 40 тысяч чалавек.

Сёння Васілю Быкаву споўнілася б 90 гадоў
Пахаванне Быкава

Нягледзячы на неаднаразовыя ініцыятывы і прапановы грамадскасці ў Беларусі ні ў адным горадзе Беларусі дагэтуль няма вуліцы, названай у гонар славутага пісьменніка.

Читать полностью:  http://news.tut.by/culture/231399.html

Да юбілею літаратара ў сталічнай кнігарні “Кніжны салон”, што на вуліцы Калініна, адбылася ціхая прэзентацыя кніг Васіля Быкава. Кніг, якія раней ніхто не чытаў. Дасюль аповесці “Мёртвым не баліць” і “Сотнікаў” (арыгінальная назва “Ліквідацыя”) выходзілі толькі ў савецкім, адцэнзураваным варыянце. Ветэрана-франтавіка, які бачыў Другую сусветную вайну на свае вочы, улады прымушалі пісаць бліжэй да афіцыйнага варыянту праўды.

Новости из этой категории