ПАБАЧЫЛА СВЕТ КНІГА ПАЎЛА СЕВЯРЫНЦА "БЕЛАРУСКАЯ ГЛЫБІНЯ"

ПАБАЧЫЛА СВЕТ КНІГА ПАЎЛА СЕВЯРЫНЦА "БЕЛАРУСКАЯ ГЛЫБІНЯ"

ПАБАЧЫЛА СВЕТ КНІГА ПАЎЛА СЕВЯРЫНЦА "БЕЛАРУСКАЯ ГЛЫБІНЯ"

 

"Беларуская глыбіня" выйшла ў выдавецтве "ЛогвінаЎ" пры патрымцы Саюза беларускіх пісьменнікаў у 2014 годзе.

Пра гэта Край.бай у сваім прэс-рэлізе паведаміла прэс-служба незарэгістраванай партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя".

Сустаршыня БХД Павел Севярынец правядзе прэзентацыю сваёй новай кнігі ў Барысаве 20 мая, 21 мая – у Оршы, 23-га – у Маладзечне, 24 мая – у Магілёве.

Кніга "Беларуская глыбіня" – гэта серыя эсэ пра беларускую глыбінку, гісторыю і нацыянальную ідэю.

ДАВЕДКА: Кніга «Беларуская глыбіня», напісаная ў зняволенні ў Купліне (якое аўтар назваў духоўным падарожжам) — ці ні найлепшае з усяго, што з’явілася апошнім часам у беларускай літаратуры. Сярод дзесяткаў, сотняў персанажаў гэтай жывой кнігі (такіх, як дзяўчынка Воля, якая піша вось якія вершы: «Я папрашу ў Цябе, Вялікі Божа, З маёй зямлі сагнаць адчайсмугу, Прашу Цябе — бо хто ёй дапаможа?.. Я так хачу, але не ўсё магу», — акрэсленыя таксама асобы, постаці, якія могуць, здольныя зрабіць, здзейсніць болей за іншых. «Гатовыя адчыняць неба для праліўных дажджоў» — як напісаў Севярынец пра адну з такіх постацяў, праз якую (праз якія) узнікае вера ў тое, што духоўная засуха ў нашым часе хутка скончыцца: ужо падаюць першыя кроплі залевы.

Кніга гэтая не пра беларускую (правінцыйную) глыбіню-глыбінку (хоць і пра яе таксама), а пра духоўную глыбіню Беларусі. Глыбіня ў ёй не геаграфічная, гарызантальная, а вертыкальныя — і адкрываецца ва ўсім сваім бяздонні.

Што шукае Павел Севярынец у веры і літаратуры? Мяркую, тое, чаго не знайшоў у палітыцы. Адказы на глыбінныя пытанні быцця, звязаныя не з тым, што ў чалавеку прах, а з тым, што ў ім несмяротнае.

У палітыцы на такія пытанні няма адказаў, бо палітыку гэта не цікавіць. Яна займаецца не тым, што ў глыбінях, а тым, што на паверхні. Не чалавеказнаўствам, а чалавекакіраваннем.

Каб быць чалавекам, чалавек мусіць кіравацца Богам. Гэта разумеюць многія, калі не ўсе. Але адно — разумець, іншае — прыняць. Каб зрабіць апошняе, неабходныя духоўныя высілкі, без якіх жыць прасцей. Як тым, хто кіруе, гэтак і тым, хто кіруецца.

У глыбіню (у тым ліку ў сваю) зазіраць страшнавата. Іншым разам жудасна. Але без гэтага нічога не ўбачыш. Ні ў сабе, ні ў іншых. Ні ў жыцці, ні ў смерці.

Павел Севярынец глядзіць у глыбіню, не міргаючы. Намагаючыся «адчыніць глыбокае з сярэдзіны цемры, і вывесці на святло цень смяротны». І віншуючы яго з вяртаннем няхай на ўмоўную, але ўсё ж на волю, я зычу яму плёну ў гэтых намаганнях. /паводле url=http://www.arche.by/by/page/works/16672]http://www.arche.by/by/page/works/16672[/url]/

Крыніца: kraj.by

Новости из этой категории

4 Комментария

  • 21.05.2014
    22:56
    Barbidos

    А я уже было подумал, что запрещённая тема для сайта!)

  • 22.05.2014
    10:11
    Мэйсан

    Где-то читал, что автор грозился первую презентацию книги провести в Пружанах! Книга легальная и краеведческая!При чём тут Борисов и Орша?

  • 22.05.2014
    12:28
    Renessaince

    Сапраўды, лягічна было б правесьці прэзэнтацыю на Пружаншчыне.

  • 23.05.2014
    09:59
    Автолюбиьель

    Местные комментаторы, наверно, готовы найти помещение для презентации в Пружанах...