12 красавіка - сустрэча з Юрыем Гардзеевым, дасьледчыкам ВКЛ.

12 красавіка - сустрэча з Юрыем Гардзеевым, дасьледчыкам ВКЛ.
12 красавіка - сустрэча з Юрыем Гардзеевым, дасьледчыкам ВКЛ.

12 Красавік а 12:00. 
Музей-сядзіба "Пружанскі палацык" (вул. Савецкая, 50, Пружаны)

 

Падчас сустрэчы адбудзецца прэзентацыя яго новай кнігі "Цывільна-вайсковыя парадкавыя камісіі ў Вялікім Княстве Літоўскім у часы Чатырохгадовага сойма (1789-1792)".

Імпрэза ладзіцца ў рамках акцыі часопіса "ARCHE" - "Гістарычны тыдзень у Беларусі".

На сустрэчах будуць таксама прадстаўленыя гістарычныя выданьні:

- перавыданне кнігі “Балахоўцы” (з дадаткам даследавання эстонскага гісторыка Юрася Юркевіча “Стварэнне і дзейнасць Асобнага
атрада БНР у Балтыі”),

- манаграфія Рымвідаса Пятраўскаса «Літоўская знаць у канцы XIV — пачатку XV стагоддзя» «Літоўская знаць у канцы XIV — пачатку XV стагоддзя»,

- даследаванне Алега Латышонка «Жаўнеры БНР»,

- кніга Яна Шумскага “Саветызацыя Заходняй Беларусі (1944—1953 г.): Прапаганда і адукацыя на службе ідэалогіі”,

- бестсэлер Марка Бартушкі “Партызанская вайна ў Беларусі ў 1941—1944 гг.”,

- манаграфія Сяргія Плахія “Рускі Вавілон: Дамадэрныя ідэнтычнасці ў Расіі, Украіне і Беларусі”,

- зборнік памяці Паўла Лойкі “Да сваёй гісторыі: Сярэднявечча і Ранні Новы час”,

- падручнік для ВНУ Алега Латышонка і Яўгена Мірановіча «Гісторыя Беларусі ад сярэдзіны XVIII ст. да пачатку ХХІ ст.»,

- зборнік "Летапісы і хронікі Беларусі. Сярэднявечча і раньнемадэрны час",

- кніг Алеся Белага «Хроніка Белай Русі: Імагалогія Беларусі ХІІ –ХVIII ст.» і Эдмундаса Гімжаўскаса «Беларускі фактар пры фармаванні літоўскай дзяржавы ў 1915—1923 г.».

Гаворка пойдзе і пра свежыя нумары “ARCHE”:

1—2/2014 («Гісторыя Беларусі ХІХ ст. у мемуарах»),

4/2013 («Беларусь у цяні Палесся»),

3/2013 («Ахвяры і каты»),

2/2013 («Гістарычная памяць і гістарычная палітыка ў Беларусі»),

12/2011 («Жанчыны ў гісторыі Беларусі») і пра дзясяткі іншых публікацый

 

Крыніца: Facebook

Новости из этой категории

0 Комментариев