Па ўсёй Беларусі на Дзень адзінства балтаў запалалі вогнішчы, у тым ліку і каля Пружанаў

Па ўсёй Беларусі на Дзень адзінства балтаў запалалі вогнішчы, у тым ліку і каля Пружанаў

Не першы год у Беларусі трывае традыцыя браць удзел у святкаванні супольнай з літоўцамі і латышамі даты — Дня адзінства балтаў, што прыпадае на 22 верасня. Гэты дзень з'яўляецца дзяржаўным святам у Літве і Латвіі. Па вечарах на пагорках і старажытных гарадзішчах запальваюцца вогнішчы.


Сёлета вогнішчы запалалі больш чым у 200 месцах, у тым ліку на трох дзясятках пагоркаў па-за тэрыторыямі сучасных Літвы і Латвіі — у тым ліку і ў Беларусі.

Карта агнёў на Дзень адзінства балтаў сёлета пашырылася і на поўдзень Беларусі: вогнішчы запалалі каля Гомеля, Пінска, Жабінкі, Салігорска, Пружанаў. Традыцыйна актыўныя — на поўначы Беларусі (Полацк, Віцебск, Лепель, Орша) і паўночным захадзе (Глыбокае, Паставы, Вілейка, Смаргонь).

Заззялі агні таксама ў Цвяры, пад Масквой, ля Варонежа, у Жытоміры і каля Беластока.

Крыніца: Наша Ніва

Новости из этой категории

0 Комментариев