Памёр народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін

Памёр народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін
Памёр народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін

Трэба дома бываць часцей,
Трэба дома бываць не госцем,
Каб душою не ачарсцвець,
Каб не страцiць святое штосьцi.

Не забыць, як падвялы аер
На памытай падлозе пахне,
Як у студню цыбаты асвер
Запускае руку да пахi.

Не забыць сцежкi той, што цябе
На дарогу выводзiла з дому,
Што ў хаце там быў рубель
У цане i па курсу старому.

Не забыць, як марозам злым
Клямка пальцы пячэ балюча
I адкуль на стале тваiм
Бохан свежага хлеба пахучы.

Помнiць свой на iржышчы цень,
Не забыць, як завуць суседа,
Не забыць, як пяе пад дзень
За вясёлым сталом бяседа.

Помнiць кожнай маснiцы спеў,
Кожны кут у прыцiхлай хаце.
Лёсу дзякаваць, што паспеў
Ты пачуць блаславенне мацi.

Трэба дома бываць часцей,
Трэба дома бываць не госцем,
Каб душою ты стаў чысцей
I не страцiў святое штосьцi.

 

Рыгор Барадулін

Нарадзіўся 24 лютага 1935, на хутары Верасоўка, Ушацкі раён, Віцебская вобласьць

Працаваў рэдактарам у розных пэрыядычных выданьнях (сярод іх — газэта «Советская Белоруссия», часопісы «Бярозка», «Полымя»), а таксама ў выдавецтвах «Беларусь» і «Мастацкая літаратура». У выдавецтве «Мастацкая літаратура» працаваў больш за 20 гадоў, працаваў рэдактарам, затым загадчыкам рэдакцыі. У складзе дзяржаўнай дэлегацыі БССР прымаў удзел у 39-й сэсіі Генэральнай Асамблеі ААН (1984).

Пачаў друкавацца з 1953 году, першыя вершы былі зьмешчаныя ў газэце «Чырвоная змена». Першы зборнік паэзіі — «Маладзік над стэпам» — выйшаў у 1959 годзе. 

Да 25-годзьдзя пантыфікату Папы Рыгор Барадулін пераклаў на беларускую мову кнігу паэзіі Папы Рымскага Яна Паўла II «Рымскі трыпціх» і меў магчымасьць пабачыцца з пантыфікам на асабістай аўдыенцыі ў Ватыкане 28 чэрвеня 2004 г. У 2005 годзе выйшаў зборнік малітоўнай паэзіі «Ксты». Зборнік «Руны Перуновы» (2006), у які ўвайшла выбраная лірыка, таксама насычаны духоўнымі вершамі.

Пераклаў на беларускую мову п’есу «Вей, вятрок!» Яна Райніса (1980), зборнікі твораў «Блакітны звон Грэнады» Гарсія-Лёркі (1975), «Мэлёдыя каліны» Івана Драча (1981), «Ветраліст» Габрыелі Містраль (1984), «Рубаі» Амара Хаяма (1989); «Слова пра паход Ігараў» (1986), кнігу Яна Паўла II, а таксама асобныя творы Шэксьпіра, Байрана, Неруды, Гільена, Міцкевіча, Бранеўскага, Ясеніна, Гамзатава, С. Вальеха й інш.
Прызнаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рыгор Барадулін — апошні беларус, якому надалі званьне Народнага паэта (1992). Узнагароджаны Дзяржаўнай прэміяй Беларусі імя Янкі Купалы (1976) за зборнік вершаў «Рум» і пераклады з Фэдэрыка Гарсіі Лёркі, Ордэнам Дружбы народаў, Ордэнам Знак Пашаны, латыскім Ордэнам Трох Зорак (атрымаў званьне Афіцэра Ордэна (4 ступень) 23 красавіка 1997 г.) і мэдалём Францыска Скарыны. Барадулін зьяўляецца Ганаровым доктарам БДУ й ганаровым грамадзянінам Ушацкага раёну.

У 2006 годзе кандыдатура Барадуліна была сярод намінантаў на Нобэлеўскую прэмію ў галіне літаратуры (за зборнік вершаў «Ксты»).

 

Наведваўся з выступамі ў Пружанах. Яго выступ з бардам Алесем Камоцкім у Цэнтральная Пружанскай раённай бібліятэцы запомніўся шматлікім пружанцам.

 

Крыніцы: Радыё Свабода

www.vershy.ru

 

 

 



Новости из этой категории

0 Комментариев