Прэзентацыя новага нумара часопіса "ARCHE: Беларусь у цені Палесься."

Прэзентацыя новага нумара часопіса "ARCHE: Беларусь у цені Палесься."

Прэзентацыя новага нумара часопіса "ARCHE: Беларусь у цені Палесься."

28 лютага 2014 года. 16.00. Пружанскі палацык(вул. Савецкая, 50).

 

Сярод матэрыялаў аб’ёмнага (640 старонак) нумара можна адзначыць наступныя:
— грунтоўнае эканамічнае і сацыяльнае даследаванне Піліпа Засіма «Шані, вёска Пружанскага павета», у якой адлюстроўваецца ўся палітра эканамічнага, сацыяльнага і культурнага жыцця палескай вёскі міжваеннага часу;
— артыкул Аляксандра Пашкевіча «Нацыянальныя працэсы ў Палескім ваяводстве ў 1920-я гг. праз прызму вынікаў выбарчых кампаній у польскі парламент»;
— артыкул Андрэя Кіштымава «Рэчыцкі хранограф канца XVIII — пачатку ХХ ст.»;
— навукова-папулярнае даследаванне Валера Кісяля «Мястэчка Гарадная: ад майдэборыі да сельсавету»;
— пераклад на беларускую мову чарговай працы славутага польскага этнасацыёлага, найбольш значнага міжваеннага даследчыка Палесся Юзафа Абрэмбскага «Сённяшнія людзі Палесся», якая з’яўляецца найбольш яскравым прыкладам даследавання працэсу культурных зменаў ва ўсёй творчай спадчыне гэтага выдатнага навукоўца.
Поўны змест: http://www.arche.by/attachment/2596/Zmiest_2013_4.pdf
Кошт нумара - 70 тыс. руб.(на прэзэнтацыі)

 

Крыніца: Музей-сядзіба "Пружанскі палацык"

Новости из этой категории

0 Комментариев