Навошта на браме Ружанскага палацу герб Летувы?

На гербе Сапегаў у Ружанскім палацы берасьцейскія рэстаўратары зьмясьцілі герб… Летувіскай рэспублікі.
Зьлева на каляжы — адпаведны гістарычнай рэчаіснасьці герб роду Сапегаў з экспазыцыі музэю «Ружанскі палацавы комплекс Сапегаў», справа — герб, усталяваны на браме.

 

Герб Сапегаў «Ліс», разьмешчаны на рэстаўраваным палацы Сапегаў у Ружанах, выраблены з памылкай. Неверагодна, але хвакт.  

 

На гербе Сапегаў у Ружанскім палацы берасьцейскія рэстаўратары зьмясьцілі герб… Летувіскай рэспублікі

Вершнік сьпісаны з гербу сучаснае Летувы.

 

Герб Летувы

 

Ня трэба нават прафэсыйных ведаў, каб знайсьці адрозьненьні між вершнікам на гербе «Ліс» і вершнікам на гербе, які рэстаўратары зьмясьцілі на браме палацу пасьля ейнае рэстаўрацыі ў 2010.
http://tomin.by/images/2014/01/27/ruzhany-gerb/ruzhany-gerb-05.jpg
Герб Сапегаў «Ліс»

Дырэктар музэю «Ружанскі палацавы комплекс Сапегаў» Руслан Кніга ня стаў адмаўляць відавочнага:

- Калі мяне прызначылі дырэктарам, гэты герб ужо вісеў. Я ня раз падымаў гэтае пытаньне…

 

Руслан Кніга

 

Аднак, высьвятляецца, рэстаўратары з ААТ «Берасьцерэстаўрацыя» (калі вырабілі няслушны герб, прадпрыемствам кіраваў В.М. Казакоў, цяпер ён — дырэктар ТАА «Рэстаўрацыяінвэст» і працягвае заставацца навуковым кіраўніком шэрагу праектаў па захаваньні гістарычных аб’ектаў рэгіёну), не пагаджаюцца, што герб няслушны.

Яны ня толькі адмаўляюцца выпраўляць сваю памылку, але нават ганарацца наватворам. Абноўлены іхнімі намаганьнямі герб «Ліс» упрыгожвае галоўную старонку сайту прадпрыемства (http://brestrest.by/).

Сам музэй пакуль што ня мае столькі грошай, каб замовіць новы герб. Гэта каля 50 мільёнаў беларускіх рублёў.

А «слушны» герб у Ружанах усё ж можна пабачыць:  на рэклямных праспэктах, сувэнірнай прадукцыі і ў адной з заляў музэю.

 

Герб Сапегаў у музэі

Герб роду Сапегаў знаходзіцца ў залі № 2 музэю «Ружанскі палацавы комплексСапегаў».
 
Крыніца — tomin.by

Новости из этой категории

0 Комментариев