У красавіку было анансавана, што да канца года на некаторых вуліцах Пружанаў з'явяцца шыльды з гістарычнымі назвамі вуліц.
І вось гэтыя планы ўвасобіліся ў жыццё. Цікава, што ўсе гістарычныя назвы прадубляваны на беларускай мове, а таксама на мове той краіны, якая надала назву вуліцы ў той ці іншы час: назвы 16 стагоддзя напісаныя на беларускай, 19-га - на рускай, назвы 1915 года - на нямецкай, 1921 і 1926 года - на польскай, 1941 - зноў на нямецкай, 1944 і 1993 гадоў - на беларускай.
Як выглядаюць шыльды - глядзіце ў галерэі пад гэтай навіной. Таксама фотаздымкі ў лепшай якасці можна знайсці ў нашай суполцы Укантакце: https://vk.com/pruzhany
1 Комментарий
10:55 Renessaince
Цікава пераклалі назву Савецкай вуліцы за другім нямецкім часам: «1941» ператварыўся ў «1942».