8 верасня-Дзень беларускай вайсковай славы. У чым унікальнасць беларускай перамогі ў бітве пад Оршай

8 верасня-Дзень беларускай вайсковай славы. У чым унікальнасць беларускай перамогі ў бітве пад Оршай

«Бітва пад Оршай». Карціна 1520-х гадоў, аўтар невядомы.

 

503 гады таму, 8 верасня 1514 года, нашы продкі перамаглі ў адной з самых значных бітваў таго часу.

Войскі Вялікага Княства Літоўскага пад кіраўніцтвам гетмана Канстанціна Іванавіча Астрожскага разбілі пад Оршай маскоўскіх інтэрвентаў.

Гэта была вялікая перамога над намнога большым маскоўскім войскам, здабытая ў абарончай вайне, на сваіх землях і сваёй жа арміяй, кіраванай сваім, праваслаўным гетманам.

Пачынальнікі беларускай нацыянальнай гістарыяграфіі бачылі ў ёй лепшы доказ гістарычнай нятоеснасці беларусаў і вялікарусаў. А для гісторыкаў расейскіх, наадварот, яна была ці не самай «нязручнай» падзеяй, што ніяк не ўпісвалася ў канцэпцыю «адзінага славянарасійскага народу».

Для трубадураў «Вялікай Расіі» агрэсія Масквы супраць Вялікага Княства была справядлівай барацьбой за «ўз’яднанне» зямель Русі ў адной дзяржаве. Але акурат Аршанская бітва і бурыць падобны тэзіс пра праваслаўе як падставу таго «адзінства» ды справядлівы характар войнаў «за ўз’яднанне».

У ХVІ ст. для нашых продкаў было натуральным не толькі помніць пра перамогу пад Оршай, але і ганарыцца ёю.

Праваслаўны летапісец дзякаваў гетману Астрожскаму за тое, што яго стараннямі «маскоўскага ворага пабілі», і ставіў маскавітаў у адзін шэраг з бусурманамі. У эпоху жорсткага супрацьстаяння з Масквою сечу 1514 году часта згадвалі ў гераічным кантэксце, называючы «вялікай бітвай Аршанскай».

Тая перамога спыніла маштабны наступ маскоўскай арміі і дапамагла вызваліць гарады Усходняй Беларусі, а ў далейшым — і паспрыяла развалу небяспечнага ваеннага альянсу Масквы з імперыяй Габсбургаў, які пагражаў існаванню ВКЛ.

Так што пафасныя словы пра абарону суверэнітэту зусім не беспадстаўныя. І сёння не лішне памятаць пра той розум, якім нашы продкі перамаглі.

Крыніца: Наша Ніва

Новости из этой категории

0 Комментариев