Першая персанальная выстава маладых мастакоў у Пружанах

Першая персанальная выстава маладых мастакоў у Пружанах

 

Першая персанальная выстава маладых мастакоў у Пружанах

 

У музеі-сядзібе “Пружанскі палацык” у пятніцу, 20 верасня, адбылося ўрачыстае адкрыццё першай персанальнай выставы маладых беларускіх мастакоў з Менска Алеся і Юліі Шацілаў.

Юлія выставіла свае літаграфіі, якія назвала “Час знікае”, а Алесь — скульптурныя творы пад агульнай назвай “Музыкі”.

Выставу маладых мастакоў адкрыў дырэктар музея Юрась Зялевіч, які шчыра павітаў мастакоў і пажадаў ім вялікіх творчых поспехаў. А Юлія Шаціла прызналася, што першую персанальную выставу яна вырашыла адкрыць у Пружанах таму, што яна нарадзілася тут, што кожнае лета на канікулах прыязджала да бабулі з дзядулем на Пружаншчыну.

Дарэчы, Алесь і Юля Шацілы з’яўляюцца сябрамі Беларускага саюза мастакоў, яны пастаянныя ўдзельнікі рэспубліканскіх і міжнародных выставаў. Творы Юліі Шацілы знаходзяцца ў Sakima Art Museum Okinawa Prefecture (Японія), Mestske museum a galerie Breclav (Чэхія), скульптурныя творы Алеся Шаціла экспануюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, у музеі імя Якуба Коласа ў Менску, у Нясвіжскім палацава-паркавым комплексе і ў прыватных зборах.

Выстава маладых мастакоў у Пружанскім палацыку працягнецца адзін месяц.

 

 

Першая персанальная выстава маладых мастакоў у Пружанах

Першая персанальная выстава маладых мастакоў у Пружанах

Першая персанальная выстава маладых мастакоў у Пружанах

Першая персанальная выстава маладых мастакоў у Пружанах

Першая персанальная выстава маладых мастакоў у Пружанах

 

 

Васіль Адамаў, Беларуская Радыё Рацыя, Пружаны.
Фота аўтара.

 

Новости из этой категории

0 Комментариев