Подых вясны: 23 сакавіка беларускамоўная вандроўка ў Ружаны

Подых вясны: 23 сакавіка беларускамоўная вандроўка ў Ружаны

Мінск — Слонім — Ружаны — Косава — Мінск. 

Турыстычная кампанія «БелЮніІнтэрКом» ладзіць беларускамоўныя вандроўкі па краіне.

Розныя напрамкі. Цікавыя аб’екты. Дасведчаныя гіды. Запрашаем!

Наступная вандроўка пачнецца са Слоніма. Будзе аглядная экскурсія па мясціне, знаёмства з касцёлам Найсвяцейшай Дзевы Марыі, ратушай, касцёлам Святога апостала Андрэя.

У Ружанах мы пабачым палацавы комплекс Сапегаў. Яго часта называюць «Беларускім Версалем». Палац у Ружанах адыгрываў значную ролю ў гісторыі. Яго наведвалі каралі, у ім прымалі паслоў, і менавіта ў ім рыхтавалі стаўленікаў на маскоўскі прастол.

У Косаве нас чакае экскурсія па адрэстаўраваным палацы Пуслоўскіх, унікальным помніку неагатычнай архітэктуры XIX стагоддзя.

Гід — Павел Каралёў.

Адпраўленне — 23 сакавіка з Мінска (Дружная) а 8.00. Збор а 7.45.

Цана вандроўкі — 55 рублёў (уключна з уваходнымі квіткамі).

Кожная 5-ая вандроўка — 50% зніжка, кожная 10-я вандроўка — бясплатна.

Стаўце падабайкі, калі таксама збіраецеся паехаць. Пішыце, каб замовіць месцы ва ўтульным экскурсійным аўтобусе, або тэлефануйце:

+375 29 334-70-09 Viber, WhatsApp;

+375 29 765-25-45;

+375 17 222-33-21;

+375 17 222-38-78 (Дзіна).

Або скарыстайцеся анлайн-браніраваннем. Аплаціць экскурсію можна і праз сістэму «Разлік».

ТАА «БелЮніІнтэрКом». УНП 190522713

Крыніца: Наша Ніва

Новости из этой категории