97 гадоў з дня нараджэння Ніны Абрамчык

97 гадоў з дня нараджэння Ніны Абрамчык
97 гадоў з дня нараджэння Ніны Абрамчык


Біяграфія

Скончыла Віленскую беларускую гімназію, вучылася ў Віленскім унівэрсытэце, сябра Беларускага студэнцкага саюзу. З восені 1939 настаўнічала на Пружаншчыне. Ад 1941 жыла ў Бэрліне, дзе пабралася шлюбам зь Міколам Абрамчыкам. Працавала ў газэце «Раніца» і Беларускім камітэце самапомачы.

Жыла ў прыгарадзе Парыжу Вілепэнт. Пахаваная разам са сваім мужам у Парыжы[1].

Выдавецкая дзейнасьць

Беларускі камітэт самапомачы ў Бэрліне ў другой палове 1942 пачаў спарадычна выпускаць кнігі і брашуры, што было заслугай Міколы Абрамчыка і ягонай жонкі. Улетку 1942 г. Абрамчыкамi былi выдадзеныя «Сымон-музыка» Якуба Коласа, «Ад родных нiў» Ларысы Генiюш. Першая зь іх была перадрукам даваеннага віленскага выданьня, а другую падрыхтаваў да друку Вітаўт Тумаш, карыстаючыся тэкстамі, апублікаванымі ў «Раніцы» і атрыманымі ад аўтаркі з Прагі. Абедзьве кнігі былі адначасова надрукаваныя ў праскай друкарні «Палітыка» і ў верасьні 1942 г. рэклямаваліся на старонках «Раніцы».

Ніна Абрамчык таксама апрацавала і выдала ў 1942—1943 некалькі кнігаў.

«Беларусь у песьнях», зборнік папулярных песень і патрыятычных вершаў.
«Гiсторыя Беларусi ў картах», апрацаваная паводле лекцый, якія ў 1941/42 г чытаў Мікола Абрамчык на курсах беларусаведы ў Бэрліне, выйшла накладам 3500 асобнікаў і распаўсюджвалася ў беларускіх школах Беласточчыны і Варшавы.
«Калядныя песьні», зборнік 20 беларускіх калядак у апрацоўцы сьвятара Віктара Шутовіча.
«Пад гоман вясёлы», зборнік 30 беларускіх папулярных песень, рамансаў і прыпевак.

Крыніца: Вікіпэдыя
Фота: maroseblog.blogspot.com

Новости из этой категории

0 Комментариев