186 гадоў з дня нараджэння Каэтана Крашэўскага

186 гадоў з дня нараджэння Каэтана Крашэўскага
186 гадоў з дня нараджэння Каэтана Крашэўскага

 

Сямейны склеп Крашэўскіх у Вішніцах (Польшча), дзе пахаваны Каэтан Крашэўскі



Каэтан Крашэ́ўскі гербу «Ястрабец» (па-польску: Kajetan Kraszewski; 11 сакавіка 1827, вёска Доўгае, Гарадзенская губэрня, Расейская імпэрыя — 1 ліпеня 1896, Стары Куплін, Гарадзенская губэрня, Расейская імпэрыя) — польскі пісьменьнік, астронам-аматар, уладальнік бібліятэкі, што налічвала больш за 10 тысячаў тамоў.

Біяграфія

Нарадзіўся ў вёсцы Доўгае (цяпер у Пружанскім раёне). Сын землеўласьнікаў Яна і Зоф’і Мальскай. Малодшы брат Язэпа і Люцыяна. Вучыўся ў Сьвіслацкай гімназіі.

16 верасьня 1854 року ажаніўся з Марыяй Рулікоўскай. Па сьмерці бацькі ў 1864 року атрымаў у спадчыну родавы маёнтак Раманаў. Заняўся перабудовай сядзібы пачатку XIX стагодзьдзя, што пацярпела ў выніку пажару. Зарганізаваў у сядзібе астранамічную абсэрваторыю, у якую прывёз абсталяваньне зь Мюнхэну, Бэрліну, Вены і Парыжу. У самім маёнтку ўкараніў сучасныя прынцыпы вядзеньня гаспадаркі, закупіў сельскагаспадарчыя машыны, заклаў сады, ананасарні і аранжарэі.

З жонкай Марыяй мелі пяцёх дзяцей, двое зь якіх былі глуханямыя. Бацькі самі іх выхоўвалі, адаптуючы да жыцьця, у выніку сын Багуслаў навучыўся размаўляць.

Памёр на радзіме, у Старым Купліне. Быў пахаваны ў родавай капліцы ў Доўгім, цяпер ягоныя рэшткі захоўваюцца ў сямейным склепе ў Вішніцах.

Меў бібліятэку з 10 тысячаў тамоў, сярод якіх зборы Сапегаў, старадрукі і рукапісы; калекцыю польскіх гістарычных партрэтаў XVI—XVIII стст., калекцыю зброі і іншых гістарычных прадметаў. Па сьмерці Каэтана ягоны сын Крыштаф ахвяраваў частку кніжных збораў бібліятэцы імя Лапацінскага ў Любліне, архіўныя матэрыялы — Ягелонскай бібліятэцы. Аднак большасьць экспанатаў згінула ў Раманаве падчас апошняй сусьветнай вайны.

Дзейнасьць

Пісьменьнік і драматург, аўтар гістарычных аповесьцей, замалёвак і мэмуараў, падзеі якіх адбываюцца пераважна на Беларусі. Менавіта дзякуючы ягоным запісам захавалася апісаньне родавай сядзібы Крашэўскіх у Доўгім[5]. Таксама пісаў камэдыі, вершы, гавэнды, цікавіўся карыкатурай; выконваў аматарскія партрэты для мэдальёнаў.

Займаўся музыкай. Стварыў некалькі канцэртаў, санатаў і мініятураў для фартэпіяна. У некаторых зь іх выкарыстаў беларускія народныя матывы («На Лысай гары», «Полька-мазурка»).

Бібліяграфія

186 гадоў з дня нараджэння Каэтана Крашэўскага



«Манаграфія дому Крашэўскіх, або Крашоўскіх-Ястжэнбчыкаў» (1862; па-польску: Monografia domu Kraszewskich vel Kraszowskich Jastrzębczyków)
«Берасьцейскі канюшыц» (1875)
Chełmianie (1878; па-беларуску: «Холмаўцы»)
Od szkolnej ławy (1880; па-беларуску: «Са школьнай лавы»)
«З успамінаў кашталяніча» (1883, 2-е выданьне 1896; па-польску: Ze wspomnień kasztelanica)
Generał Filip Hauman i rodzina Malczewskich (1888; па-беларуску: «Генэрал Філіп Гаўман і сям’я Мальчэўскіх»)
Bartochowski (1889; па-беларуску: «Бартахоўскі»)
«З паданьняў і нататак» (1892; па-польску: Z podań i szpargałów)
Tradycje kodeńskie (1893; па-беларуску: «Коданьскія традыцыі»)
«Патурчэнцы» (1895; па-польску: Poturczeńcy) і інш.

Крыніца: Вікіпэдыя

Новости из этой категории

0 Комментариев