110 гадоў таму нарадзіўся Ёзэф Доў Салавейчык

110 гадоў таму нарадзіўся Ёзэф Доў Салавейчык
110 гадоў таму нарадзіўся Ёзэф Доў Салавейчык

Ёзэф Доў-Бэр ха-Леві Салаве́йчык (на іўрыце: יוסף דב הלוי סולובייצ'יק; па-ангельску: Joseph Ber (Yosef Dov, Yoshe Ber) Soloveitchik; 27 лютага 1903, Пружаны, Гарадзенская губэрня Расейскай імпэрыі — 9 красавіка 1993, Бостан, ЗША) — адзін з найбуйнейшых галахістаў і жыдоўскіх мысьляроў XX стагодзьдзя, лідэраў артадаксальнага жыдоўства ЗША.

ЖыцьцяпісРаў Салавейчык нарадзіўся ў Пружане Гарадзенскай губэрні 12 адару 5663 року паводле жыдоўскага календара, што адпавядае 11 сакавіка 1903 року паводле грэгарыянскага календара. У 1913 сям’я пераехала ў Хаславічы, дзе ягоны бацька Машэ заняў пост рабіна.

Ёзэф Доў навучаўся ў мэламэда Баруха Райсбэрга. Да 22-гадовага ўзросту вывучаў Тору і Талмуд пад кіраўніцтвам бацькі. Глыбокі ўплыў на рабі Ёзэфа аказаў таксама ягоны дзед, рабі Хаім, адзін з кіраўнікоў знакамітай Валожынскай яшывы. Маці, у дзявоцтве Пэся Файнштайн, надала сыну любоў да літаратуры.

У 1920 сям’я пераехала ў Варшаву, дзе бацька ачоліў новую рабінскую сэмінарыю «Тахкемоні» (на іўр. «Умудры мяне»). У 1924 року р. Ёзэй Доў Салавейчык паступіў у Вольны польскі ўнівэрсытэт, дзе тры рокі вывучаў палітычныя навукі. У 1926 пераехаў у Бэрлін, каб працягнуць адукацыю і пазьбегнуць прызыву ў польскае войска. У 1932 абараніў доктарскую дысэртацыю па тэме «Крыніца чыстых ведаў і асноваў рэальнасьці» — эпістэмалёгія і мэтафізыка Германа Когена.

У 1931 ажаніўся з Тоняй Лявіт (1904—1967) і ў наступным року пераехалі ў ЗША. Тут ён стаў рабінам жыдоўскае рады Бостану.

У 1935 р. Салавейчык накіраваўся ў Палестыну, дзе вылучыў сваю кандыдатуру на пост галоўнага рабіна Тэль-Авіва. Зладзіў там сэрыю выступаў, аднак на ролю рабіна быў абраны р. Машэ Авігдор Аміэль (1883—1946) з Антвэрпэну.

У 1937 р. Салавейчык заснаваў у Бостане школу «Майманідэс», якая стала першай жыдоўскай школай Новай Ангельшчыны і дзейнічае да цяперашняга часу. Па сьмерці бацькі ў 1941 Ёзэф Доў быў прызначаны кіраўніком Сэмінарыі ў Нью-Ёрку і заставаўся на гэтай пасадзе да сыходу ў адстаўку з прычыны хваробы ў 1985 року.

Памёр 8 красавіка 1993 року.

Сям’я

110 гадоў таму нарадзіўся Ёзэф Доў Салавейчык



Бібліяграфія

На іўрыце
שיעורים לזכר אבא מרי (урокі, прысьвечаныя гадавіне сьмерці бацькі).
קובץ חידושי תורה (Зборнік камэнтараў на Тору) — артыкулы ў суаўтарстве з бацькам (р. Машэ Салавейчыкам).
סדר עבודת יום הכיפורים (Парадак службы на Ём-Кіпур) — урокі па сямі першых разьдзелах трактата Ёма Бабілёнскага Талмуду.
חידושי הגר"מ והגרי"ד (на ідышы: טאג-בוך) (хідушым р. Машэ і р. Ёсэфа Дова) — галахічныя камэнтары ў суаўтарстве з бацькам.
איגרות הגרי"ד (Пасланьні р. Ёсэфа Дова) — галахічныя камэнтары (хідушым), якія ён адсылаў бацьку ў 20-я і 30-я рокі.
הלכות סת"ם (Законы перапісчыкаў сьвятых тэкстаў) — урокі, запісаныя і апрацаваныя з запісаў і канспэктаў вучняў.
שיעורי הגרי"ד על יו"ד
שיעורי הגרי"ד על מצוות התלויות בארץ
שיעורי הגרי"ד עך הלכות אבלות והלכות ט' באב
רשימות שיעורים על בבא קמא, סוכה, שבועות ונדרים
איש ההלכה — גלוי ונסתר (Чалавек Галахі — бачны і схаваны)
איש האמונה הבודד (Адзінокі вернік) — пра душэўныя пакуты сучаснага чалавека (у першую чаргу жыда) і іхнім магчымым вырашэньні. Улучае артыкул קול דודי דופק (Голас каханага кліча).
על התשובה (Пра пакаяньне)
דברי הגות והערכה (Прамовы пра развагі і меркаваньні) — зборнік філязофскіх артыкулаў
חמש דרשות (Пяць пропаведзяў)
דברי השקפה (Прамовы пра сьветапогляд)
בסוד היחיד והיחד (У тайне па адным і разам)
אדם ועולמו (Чалавек і ягоны сьвет)
ימי זיכרון (Дні памяці)
מן הסערה (З буры)
אדם וביתו (Чалавек і ягоны дом) — лекцыі пра сямейнае жыцьцё.
עבודה שבלב (Служэньне сэрцам) — лекцыі пра малітву.
זמן חירותנו (Час свабоды нашае) — лекцыі пра Пэсах і Пасхальную Хагаду.

На ідышыדרשות און כּתבֿים — Yiddish Drashos and Writings: 1949—1958 (дрошес ун ксовим). Prepared for publication by David E. Fishman. KTAV Publishing House: Jersey City, 2009. ISBN 160280124X[2]
Rav Soloveitchik's Yiddish Tapes (1955—1979)[3]

Па-ангельску
«The Sacred and the Profane» (1945). Reprinted as «Sacred and Profane, Kodesh and Chol in World Perspective», Gesher, Vol. 3#1, p5-29, 1966. This article has been reprinted with expdanded notes in Jewish Thought, Volume 3 #1, p55-82, 1993
«Message to a Rabbinical Convention», 1959
«Confrontation», in «Tradition», vol. 6, no. 2 (1965)
«The Lonely Man of Faith», in «Tradition», vol. 7, no. 2 (1965)
«Shiurei HaRav: A conspectus of the Public Lectures of Rabbi Joseph B. Soloveitchik», edited by Joseph Epstein (NY Hamevasser).
«Reflections of the Rav: essons in Jewish Thought» (adapted from lectures, 1979)
«Halachic Man» (translated by Lawrence Kaplan, 1983)
«Soloveitchik on repentance» (translation, 1984)
«The Halachic Mind: An Essay on Jewish Tradition and Modern Thought», edited by SETH PRESS, distributed by FREE PRESS, London 1986, ISBN 0-684-86372-3
«Man of Faith in the Modern World» (adapted by r. Besdin) (1989)
«Kol dodi dofek: It is the Voice of the Beloved That Knocketh» (translated by Lawrence Kaplan), 1992
Confrontation, Tradition 6:2 p5-9, 1964. Reprinted in «A Treasury of Tradition», Hebrew Publishing Co, NY, 1967.
«The Community», p7-24; «Majesty and Humility», p25-37; «Catharsis», p38-54; «Redemption, Prayer and Talmud Torah», p55-73; «A Tribute to the Rebbetzin of Talne», p73-83 are all printed in Tradition 17:2, Spring, 1978.
«Several of Soloveitchik’s responsa for the RCA Halakha commission are contained in Challenge and mission: the emergence of the English speaking Orthodox rabbinate», L. Bernstein, Shengold, NY, 1982.
«Fate and Destiny: From Holocaust to the State of Israel», Ktav Publishing, Hoboken NJ 1992 and 2000.

Па-расейску
«Одинокий верующий человек»
«Голос Любимого зовет»
«Община Завета»
«О раскаянии»

Крыніца: Вікіпэдыя

Новости из этой категории

0 Комментариев