Беларуская мова і гісторыя скараюць мабільны інтэрнэт

Беларуская мова і гісторыя скараюць мабільны інтэрнэт
Беларуская мова і гісторыя скараюць мабільны інтэрнэт

Мабільныя дадаткі на беларускай мове, прысвечаныя помнікам гісторыі роднага краю, увайшлі ў тройку пераможцаў конкурсу ад «Вэлком».

Кампанія энтузіястаў стварыла мабільныя праграмкі для падарожнікаў-аматараў. Гэта не проста карта з адзначанымі на ёй славутасцямі і суправаджальнай інфармацыяй. Праграмка дазваляе вызначыць бліжэйшыя да месцазнаходжання карыстальніка аб'екты гістарычнай архітэктуры.

Цяпер база змяшчае інфармацыю аб 300 помніках гісторыі. Бліжэйшым часам праграма будзе дапоўненая яшчэ 2 тысячамі пунктаў. Але ўжо на сёняшні час у базе ёсць сядзіба Швыкоўскіх у Пружанах, палац сапегаў у Ружанах і Троіцкі касцёл у Ружанах.

Праграмка працуе пад Android. Распаўсюджваецца бясплатна. Мае назву Krayaved. Важыць толькі 712 Кбайт. Пампуем!!!


Мабільныя дадаткі на беларускай мове, прысвечаныя помнікам гісторыі роднага краю, увайшлі ў тройку пераможцаў конкурсу ад «Вэлком».

Аўтары атрымалі 4 тысяч даляраў.

Кампанія энтузіястаў стварыла мабільныя праграмкі для падарожнікаў-аматараў. Гэта не проста карта з адзначанымі на ёй славутасцямі і суправаджальнай інфармацыяй. Як распавёў «Ежедневнику» аўтар праекта Максім Яфімаў, праграмка дазваляе вызначыць бліжэйшыя да месцазнаходжання карыстальніка аб'екты гістарычнай архітэктуры.

Цяпер база змяшчае інфармацыю аб 300 помніках гісторыі. Бліжэйшым часам праграма будзе дапоўненая яшчэ 2 тысячамі пунктаў.

Асноўная разынка гэтай праграмы - гэта праца ў фонавым рэжыме, «Вы едзеце на самаходзе, напрыклад, у Гарадзенскую вобласць. І калі на шляху вы апынаецеся недалёка ад нейкага цікавага месца, то праграма вам паведамляе»- тлумачыць Максім Яфімаў.

«Я напісаў праграму, а збор інфармацыі аб гістарычных аб'ектах і пераклад яе на беларускую мову зрабіў мой аднакласнік, ён скончыў гістфак», - распавядае малады праграміст.

Кампанія «Вэлком» у рамках конкурсу праграм для Android надала гэтаму праекту другое месца, выбраўшы яго з 43 прэтэндэнтаў. У якасці ўзнагароды распрацоўнікі атрымалі 4 тысячы даляраў.

Крыніца: Ежедневник

Новости из этой категории

0 Комментариев