Сёння — 85 гадоў з дня нараджэння Алены Лось

Сёння — 85 гадоў з дня нараджэння Алены Лось

Але́на Гео́ргіеўна Лось (22 студзеня 1933, Вільня, Польшча — 14 ліпеня 2013, Менск, Беларусь) — беларуская мастачка, графік.

Жыцьцяпіс

Нарадзілася 22 студзеня 1933 року ў Вільні. Дзіцячыя гады правяла ў мястэчку Лыскава, потым у Магілёўцах і Ружанах на Пружаншчыне. У 1948 сям’я вярнулася ў Вільню.

Тут Алена скончыла Дзяржаўны мастацкі інстытут Летувіскай ССР (1955). Ажанілася з мастаком Гары Якубені, зь якім пазнаёмілася ў Маскве. У 1956—1957 працавала мастаком у Вышэйшай партшколе і выдавецтвах Летувіскай ССР. Пасьля пераехала ў Менск.

Чалец Саюзу мастакоў з 1963. Сяброўка мастацкай суполкі «Пагоня».

Памерла 14 ліпеня 2013 року ў Менску.
Творчасьць

У мастацкіх выставах удзельнічае з 1960. Вядомая пераважна як мастак дзіцячых кніг. Працуе таксама ў станковай графіцы. Творы захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музэі Беларусі, Літаратурных музэях Янкі Купалы і Якуба Коласа (усе — Менск), Пружанскім палацыку, фондах Міністэрства культуры Расеі і Беларускага саюзу мастакоў, Трацьцякоўскай галерэі, «Цэнтральным Доме мастака», мэмарыяльным музэі А. Пушкіна (усе — Масква).

Працы экспанаваліся на міжнародных выставах кніжнай графікі ў Японіі, Манголіі, Чэхаславаччыне, Румыніі, Канадзе, Польшчы і інш.

Выдала ўласную кнігу для дзетак «Дзесяць дзён у Барку» (1984).

Да 600-годзьдзя Грунвальдзкае бітвы выканала рэканструкцыі сьцягоў Віленскай, Менскай і Смаленскай харугваў, і Вітаўтавае харугвы з гербам «Калёны». Гэтыя сьцягі меліся прыняць удзел у сьвяткаваньні 600-годзьдзя на Грунвальдзкім полі.
Аздобленыя кнігі

    У. Караткевіч «Блакіт і золата дня» (1960)
    А. Якімовіч «Вераб’ёвы госьці» (1960)
    Д. Бічэль «Дзявочае сэрца» (1961), «Дзічка» (1971), «Габрынька і Габрусь» (1985)
    Хведорович, М. Солнечный зайчик : [стихи: для среднего возраста: авторизованный перевод с белорусского] / [художники: Е. Лось и Г. Якубени]. — Минск: Беларусь, 1964. — 46  [2] с. — 50 000 ас.
    В. Вітка «Дударык» (1964), «Ладачкі-ладкі» (1977)
    З. Бядуля «Скарб» (1965, 1975)
    А. Дзеружынскі «Кую-кую ножку» (1967), «Смешкі і пацешкі» (1968), «Добры ветрык: выбранае» (1969), «Вяселікі: выбранае» (1979)
    Зборнік казак «З рога ўсяго многа» (1968)
    М. Корзун «Тры сонцы» (1971)
    Н. Гілевіч «Загадкі» (1971)
    Беларуская народная казка «Залатая яблынька» (1974)
    Я. Гримм «Сказки» (1978)
    А. Пушкін «Руслан і Людміла» (1978)
    Дятел дуб долбил : скороговорки: для детей дошкольного возраста / составитель Л.М.Сукач; [художник Е.Лось]. — Минск: Мастацкая літаратура, 1980. — 1 л,  сложенный в [10] с.
    «Der goldene Apfelbaum: belorussisches Volksmärchen» (1981)
    В. Лукша «Крылаты цэх» (1982)
    Казка П. Яршова «Канёк-гарбунок» (1983)
    В. Зуёнак «Шапка-ўсёвідзімка» (1983)
    Шел Егор через двор : скороговорки: [для дошкольного возраста / составитель Л. М. Сукач; художник Е. Лось]. — Минск: Мастацкая літаратура, 1980. (сложенный в 8 с,) — 500 000 ас.
    Драгунский, В. Ю. Денискины рассказы : [Для мл. шк. возраста] / [Худож. Е. Лось]. — Мн.: Юнацтва, 1986. — 301  [1] с. — 500 000 ас.
    «Слова пра паход Ігаравы» склад. В. А. Чамярыцкі (1986)
    «Les pommes d’or: conte populaire biélorusse» (1986)
    В. Іпатава «За морам Хвалынскім» (1989)
    У. Ягоўдзік «Грыбок, грыбок, выстаў лабок» (1997), «Бабуліна варта» (1999), «Адмірал і яго каманда» (2008), «Вочы Зямлі» (2008), «Па слядах ваўка» (2010)
    Шматлікія нізкі ілюстрацыяў да беларускіх народных казак

Станковыя сэрыі

    «Дзеці Белавежы» (1966)
    «Палесьсе» (1970)
    «Людзі на Прыпяці» (1973)
    «Песьні заходніх славянаў» (1974)
    «Кветкі Полаччыны» (1974)
    «Грай аб долі шчасьлівай, дудка беларуская» (1975)
    «Радасьць працы» (1976)
    «Партрэты беларускіх пісьменьнікаў» (1979)
    «Пад палескімі дубамі» (1981)
    на ляўкоўскія вершы Я. Купалы (1982)
    «Птушкі над горадам» (1983)
    «Палескія матывы»
    «Надзея»
    «Ружанскія паданьні»
    «Калыханкі»

Узнагароды

    Дыплём імя Ф. Скарыны на рэспубліканскім конкурсе «Мастацтва кнігі» і дыплём 1-й ступені на Ўсесаюзным конкурсе кнігі (1978) — за аздабленьне кнігі В. Віткі «Ладачкі-ладкі»
    Мэдаль Францішка Скарыны (2003)
    Бронзавы мэдаль ВДНГ

Крыніца: be-tarask.wikipedia.org

Новости из этой категории

0 Комментариев