Імша памяці паўстанцаў 1863-га

Імша памяці паўстанцаў 1863-га

21 студзеня ў пружанскім касцёле Унебаўзяцьця Найсвяцейшай Панны Марыі адбылася ўрачыстая імша памяці паўстанцаў 1863-га году.

Пры вялікай колькасці прыхаджан нядзельную імшу наведалі і высокія госьці — генэральны консул Рэспублікі Польшча ў Брэсце Пётр Казакевіч.

Прысутныя памаліліся за паўстанцаў, за тых, якія загінулі ў бітвах і якія спачылі пазней. Як адзначыў ксёндз Вікенці Сяўрук, пробашч парафіі: “Вялікая колькасць людзей з Пружаншчыны, з сем'яў прысутных прымала ўдзел у паўстанні. На пружанскіх могілках спачываюць вядомыя паўстанцы – Адольф Глябовіч, Кай Аладоўскі, Валенці Швыкоўскі, Юзаф Астроўскі, і іншыя, якіх мы пакуль не знаем….”

У сваю чаргу консул Пётр Казакевіч адзначыў важнасць гэтай падзеі ў год 100-годдзя Польскай Незалежнасці, бо адным з першых крокаў Новай Польшчы было ўшанаванне паўстанцаў 1863-га году, якія паклалі жыццё “За нашу і вашу свабоду!”.

Пасля імшы на гарадскіх каталіцкіх могілках адбылос асвячэнне адноўленага помніку паўстанцу Юзафу Астроўскаму.

Новости из этой категории

0 Комментариев