Чым Беларусь і Польшча прыцягваюць турыстаў у Белавежскую пушчу

Чым Беларусь і Польшча прыцягваюць турыстаў у Белавежскую пушчу

Белавежская пушча – вялікі старажытны лес, якому пашчасціла дажыць да нышых часоў і які сёння падзелены дзяржаўнай мяжой паміж Польшчай і Беларуссю. Адзін з аб’ектаў сусветнай спадчыны ЮНЭСКА, які прываблівае тысячы турыстаў па абодва бакі. Гісторыя пушчы адна, але як яна падаецца ў нас і за мяжой? Што можна пабачыць тут і там? Ці варта глядзець на зубра два разы, але ў розных краінах? Natatnik вырашыў параўнаць нацыянальныя паркі Белавежскай пушчы ў Беларусі і Польшчы.

Беловежская пуща, Белавежская пушча, вольеры, Белавежа, Польша

Турыстычныя аб’екты

Па абодва бакі мяжы турыстам ёсць, што паглядзець, толькі разлічвацца трэба ў рознай валюце. Можна загадзя замовіць экскурсію ці пазнаёміцца з турыстычнымі аб’ектамі самастойна пры дапамозе аўдыёгіда.

Беловежская пуща, Белавежская пушча, Белавежа, Польша

Музей прыроды

У беларускай Пушчы з 2009 года працуе новы музей прыроды. Тры вялікія залы распавядаюць пра гісторыю старажытнага ляснога масіва і адлюстроўваюць выгляд пушчанскіх лясоў у розныя сезоны году, адпаведна як і звяроў, якія мяняюць колер для лепшай маскіроўкі. Тут можна пабачыць макеты і тых жывёл, якія раней засялялі Пушчу, і тых, што жывуць у ёй зараз. Паглыбіцца ў атмасферу дапамагаюць гукавыя эфекты дажджу, птушыных спеваў, роўкання дзікоў.

Беловежская пуща, Белавежская пушча, музей природы, музей в пуще, Беларусь, охотаБеловежская пуща, Белавежская пушча, музей природы, музей в пуще, Беларусь, заяц

Таксама у беларускім музеі з дапамогай старых фотаздымкаў і партрэтаў можна пазнаёміцца з гаспадарамі Белавежскай пушчы падчас Вялікага княства Літоўскага, Рэчы Паспалітай, Расейскай імперыі, Польшчы і СССР. Пасля экскурсіі музей прапануе паглядзець фільм пра флору і фауну леса ў сваім мінікінатэатры. Тут жа можна набыць і сувеніры. Аўдыёгіды ў музеі прыроды працуюць на рускай, ангельскай, нямецкай і французскай мовах.

Беловежская пуща, Белавежская пушча, музей природы, музей в пуще, Беларусь, зубрБеловежская пуща, Белавежская пушча, музей природы, музей в пуще, Беларусь, рысь

У польскай Пушчы музей прыроды з гукавымі эфектамі і маляўнічымі дыярамамі з’явіўся на некалькі год раней. Кожная інсталяцыя падсвечваецца, калі да яе падыходзіць група, усе іншыя залы ў гэты момант цёмныя. Акрамя макетаў жывёл і птушак, якія выглядаюць амаль аднолькава ў абодвух музеях, у гэтым ёсць асобная выстава, прысвечаная казуркам. Павялічаныя ў шмат разоў павукі, гусеніцы і хрушчы ўражваюць.

Беловежская пуща, Белавежская пушча, музей в пуще, Белавежа, Польша, гусеницаБеловежская пуща, Белавежская пушча, музей в пуще, Белавежа, Польша, гусеница

Экспазіцыя прадстаўлена на двух паверхах, а пасля экскурсіі можна падняцца на аглядную пляцоўку ў вежы. Асобны пакой польскага музея аформлены старымі здымкамі Белавежскага палаца. Ён быў збудаваны яшчэ ў часы Расейскай імперыі як паляўнічая рэзідэнцыя імператара, але не захаваўся да нашага часу. Менавіта на падмурках палаца і стаіць сучасны музей прыроды.

Беловежская пуща, Белавежская пушча, музей природы, музей в пуще, Белавежа, Польша, лисичкиБеловежская пуща, Белавежская пушча, музей природы, музей в пуще, Белавежа, Польша

У адрозненні ад нашага музея турыстычныя групы тут не карыстаюцца паслугамі экскурсавода, толькі аўдыёгідамі (на польскай, рускай, ангельскай і нямецкай мовах). У інфацэнтры таксама можна набыць сувеніры і друкаваную прадукцыю пра пушчу.

Беловежская пуща, Белавежская пушча, вид с башни, Белавежа

Вальеры з жывёламі

Пасля музея цікава паглядзець і на жывых насельнікаў пушчы. Для турыстаў у Беларусі і Польшчы зроблены лясны заапарк — агароджаныя кавалкі лесу, у якіх можна пабачыць аленя, лася, ваўка, тарпанавіднага коніка, дзіка, рысь і, канечне, зубра.

Беловежская пуща, Белавежская пушча, зубр, вольеры

У Нацпарку Беларусі вальеры знаходзяцца побач з музеем — і гэта плюс. Але ўсе яны цягнуцца ўздоўж адной лініі, таму прыйдзецца прайсці туды і назад — а гэта мінус. У Нарадовым парку Польшчы вальеры пабудаваны па колу, але да іх трэба праехаць пару кіламетраў ад музея. Таксама тут зроблены спецыяльныя пляцоўкі для агляду вальера з усіх бакоў і з вышыні.

Беловежская пуща, Белавежская пушча, кабаны, дзікі, вольерыБеловежская пуща, Белавежская пушча, вольеры, Белавежа, ПольшаБеловежская пуща, Белавежская пушча, животные в пуще, олень, вольеры

Карміць жывёл забаронена і там, і там. Пра кожны від распавядаюць інфармацыйныя шыльды, у Беларусі яны нават перакледзены на ангельскую! А вось фатаграфаваць лясных жыхароў зручней у Польшчы, бо агароджа з дошак мае большыя прамежкі, чым сетка. У Беларусі наведвальнікаў Пушчы можа здзівіць страус, а ў Польшчы — зуброн.

Беловежская пуща, Белавежская пушча, страусБеловежская пуща, Белавежская пушча, зуброн, Польша

Іншыя цікавосткі

Акрамя прыродных каштоўнасцяў беларуская Пушча спрабуе прывабіць турыстаў і забаўляльнымі аб’ектамі. Напрыклад, у 2003 годзе ў глыбіні пушчанскага лесу з’явіўся казачны маёнтак Дзеда Мароза. Працуе ён круглы год, гаспадар пры гэтым мяняе свае касцюмы ў залежнасці ад сезону. Усе пабудовы ў Рэзідэнцыі беларускага Дзеда Мароза створаны майстрамі-рэзчыкамі па дрэву. Асабліва прыгожа выглядае гэтае месца ўзімку. Дзеці і дарослыя могуць пазнаёміцца ў маёнтку з казачнымі персанажамі і загадаць 100 жаданняў.

Беловежская пуща, Белавежская пушча, резиденция беларуского деда мороза, дед мороз летом
фота stanislav-05.livejournal.com

Яшчэ адзін пункт турыстычнай праграмы з’явіўся некалькі год таму – гэта Музей народнага побыту і старадаўніх тэхналогій. У маленькай драўлянай хатцы вы даведаецеся, як жылі беларусы ў 19 ст. (а ў некаторых вёсках і дагэтуль). Жорны ды маслабойкі, калыска ды печка, інструменты для ткацтва і рыбалоўства – усе рэчы арыгінальныя, перададзеныя ў музей вясковымі жыхарамі. Дадатковы (ці найважнейшы) элемент экспазіцыі – самагонны апарат. Вам распавядуць пра традыцыі прыгатавання моцнага напою і, канечне, пачастуюць мясцовай “пушчанкай”.

Беловежская пуща, Белавежская пушча, самогон, пущанка
фота kamenec-tour.by

На жаль, вёска Віскулі – месца падпісання Белавежскай дамовы аб распадзе СССР – сёння не з’яўляецца турыстычным аб’ектам, бо знаходзіцца пад строгім кантролем як рэзідэнцыя прэзідэнта Беларусі. Хоць на пачатку 90-х сюды ладзіліся экскурсіі.

Беловежская пуща, Белавежская пушча, маршруты по пуще, указатели

Польскай Пушчы пашчасціла мець палацавы парк у Белавежы. Хоць сам палац не захаваўся, але тэрыторыя вакол, аформленая ў стылі ангельскага парку, досыць прывабная для шпацыру. Пераплеценыя сцежкі (часам са старой брукаванкі) выводзяць то да возера, то да магутных дубоў, то да старых прыпалацавых будынкаў. У парку захаваліся маёнтак губернатара, дом маршалка, царская стайня.

Беловежская пуща, Белавежская пушча, Польша, Белавежа, парк в БелавежеБеловежская пуща, Белавежская пушча, Польша, Белавежа

Незвычайная атракцыя польскай часткі – чыгуначныя шляхі, якімі карысталіся яшчэ ў часы імператара Мікалая ІІ. Сёння ў Белавежы прапануюць пракаціцца па іх на дразіне! Маршрут займае ад 30 хвілін да 3,5 гадзін. Для актыўнай кампаніі ці тымбілдынгу – гэта добрая магчымасць «паруліць» разам і атрымаць асалоду ад дзікай прыроды.

Беловежская пуща, Белавежская пушча, дрезина, железная дорога. Белавежа, Польша
фота drezyny.net

Роварныя і пешыя маршруты

На беларускім і польскім баках Белавежскай пушчы створаны цікавыя маршруты для ровараў і пешаходаў. Розная працягласць па часе і адлегласці, розныя ўзроўні цяжкасці, розныя тэматычныя накірункі – выбар за вамі. Ровары можна ўзяць напракат на месцы ці паехаць сваімі. Турыстам выдаюць мапу з адзначанымі цікавымі кропкамі ці прапануюць экскурсавода.

Беловежская пуща, Белавежская пушча, веломаршруты в пущеБеловежская пуща, Белавежская пушча, велосипед, на ровары, лес

Такія маршруты дазваляюць бліжэй пазнаёміцца з жыццём леса. Удалечыні ад турыстычных аб’ектаў прасцей сустрэць 600-гадовы дуб-велікан, царскі мосцік 19 ст. праз нізінныя балоты, велічэзныя карабельныя сосны, могілкі далёкіх часоў, чароўныя камяні-следавікі і, верагодна, пабачыць у дзікай прыродзе сапраўднага зубра ці аленя.

Беловежская пуща, Белавежская пушча, дуб, лес, пешие маршруты по пуще

Цікавосткі па-суседству

Калі вы затрымаецеся ў Белавежскай пушчы больш за 1 дзень, можна агледзець таксама навакольныя мясціны. У Беларусі варта даехаць да Камянца, дзе захавалася да нашых дзён цагляная Камянецкая вежа 13 ст. Унутры працуе музей лакальнай гісторыі, а ў добрае надвор’е можна падняцца на вяршыню вежы.

На ровары ці машынай можна даехаць да Высокага, каб наведаць рэшткі замка Сапегаў і касцёл 19 ст. Таксама зазірніце ў Воўчын — месца хрышчэння і пахавання апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага; Грымяча – архітэктурна-паркавы комлекс сям’і Пузынаў; мястэчка Новая Рясна – былы Кальвінскі збор.

Беловежская пуща, Белавежская пушча, царская дорога в пуще, Беларусь

У Польшчы перш за ўсё варта ехаць да Гайнаўкі. Тут знаходзіцца адзін з найбуйнешых праваслаўных храмаў краіны (Сабор Святой Троіцы) і музей беларускай культуры, у якім ладзяцца выставы мясцовых майстроў. Цікавосткай Гайнаўкі таксама з’яўляецца лясная вузкакалейная чыгунка (захавалася з часоў Першай сусветнай вайны).

Беловежская пуща, Белавежская пушча, узкоколейка, ПольшаНа ровары ці машынай можна даехаць да мястэчка Орла – сінагога 18 ст. і жыдоўскія могілкі; Чарэмша – музей чыгункі з экспанатамі 19 ст.; Семяноўка – возера для актыўнага адпачынку і віндсёрфінга.

Харчаванне і начлег

Для турыстычнага адпачынку недастаткова толькі глядзець, трэба яшчэ ў час падсілкавацца. На беларускім баку Белавежскай пушчы ёсць вялікі мадэрновы рэстаран і тры кавярні. Тут вам прапануюць і гарачыя стравы, і фірмовыя блінцы з сочывам, і нават мяса дзіка, аленя ці зубра. Прадуктовую краму можна знайсці толькі ў суседняй вёсцы Камянюкі.

На польскім баку з харчаваннем значна прасцей: шэраг кавярняў і рэстарацый амаль на кожный вуліцы Белавежы. У меню часта сустракаецца халаднік, перогі, наліснікі і розныя стравы з мясам (таксама дзіка, аленя ці зубра). Нецяжка знайсці і прадуктовую краму, у якой ёсць усё неабходнае, каб гатаваць ежу самастойна.

Начлег у Белавежскай пушчы прадстаўлены трыма варыянтамі: гатэль, дом гасцінны і аграсядзіба. Усе варыянты магчыма замовіць і ў Польшчы, і ў Беларусі. Традыцыйна на польскім баку выбар месцаў і коштаў шырэйшы, за беларускую прапанову.

Як даехаць?

Адміністрацыя беларускай пушчы знаходзіцца ў вёсцы Камянюкі. Бліжэй за ўсё ехаць з Берасця машынай ці аўтобусам. Таксама можна дабрацца з Менску (зварот з трасы М1 у Кобрыне) ці з Гародні (па аб’яздной трасе праз Шэрашава).

Беловежская пуща, Белавежская пушча, Национальный парк, Беларусь

Адміністрацыя польскай пушчы знаходзіцца ў вёсцы Белавежа. Бліжэй за ўсё ехаць з Беластока ў напрамку Бельск-Падляскага.

Беловежская пуща, Белавежская пушча, Польша

Ну і самы цікавы момант – гэта тое, што вы можаце лёгка пераехаць беларуска-польскую мяжу і пабываць у абодвух Нацпарках Белавежскай пушчы цягам 1 дня! Для беларусаў патрэбна польская ці шэнген-віза, а для палякаў уезд на 3 дні магчымы без візы.

Калі вы едзеце машынай, карыстайцеся памежным пунктам Пясчатка/Połowce ці Баброўнікі. А калі роварам, то сачыце за ўказальнікамі на пункт пропуску Перероў/Grudki. Наша рэдакцыя ўжо праверыла шлях з Берасця ў польскую Белавежу, паспрабуйце і вы.

Беловежская пуща, Белавежская пушча, на велосипедах через границу, мяжа, Беларусь, Польша

Крыніца: natatnik.by

Новости из этой категории

0 Комментариев