Малюнкі з падарожжаў Аляксея Русіновіча

Малюнкі з падарожжаў Аляксея Русіновіча
Малюнкі з падарожжаў Аляксея Русіновіча

Любімай тэмай майстра з’яўляюцца пейзажы. Свае работы ён выконвае ў тэхніцы акварэльнага жывапісу, што дазваляе павялічыць цікавасць малюнка за кошт схільнасці акварэльных фарбаў да празрыстасці. Аляксей Федаравіч часта звяртаецца да спецыфічных прыемаў акварэлі – размываў і зацекаў, якія ствараюць эфект рухомасці. Сваю манеру малявання ен будуе на яркіх кантрастах святла і ценю, колеру і белага фону паперы.
Малюнкі з падарожжаў Аляксея Русіновіча

Некаторыя работы захапляюць амаль з першага погляду. Напрыклад, гледзячы на серыю карцін “Лясное возера”, “У гарах”, “Паводка”, адразу адчуваеш усю глыбіню і вірлівасць дзікіх вод. Настолькі жывой адлюстравана вада, што здаецца, вось-вось яна выльецца за рамкі дадзенай работы. Менавіта тут работах майстар і ўжывае эфект рухомасці.
Малюнкі з падарожжаў Аляксея Русіновіча


Не менш здзіўляюць і такія карціны, як “Каля дому”, “Родная веска”. На іх можна заўважыць своеасаблівы погляд майстра на веску і яе жыхароў. Паглядзець, як цікава Аляксей Федаравіч адлюстроўвае бытавыя заняткі мясцовага насельніцтва і надае яскравасці штодзенным клопатам простага люду.

Малюнкі з падарожжаў Аляксея Русіновіча


У сваіх работах Аляксей Федаравіч не абмінае і тэму жывельнага свету: “Качкі”, “У пошуках ежы”, “На палянцы”. Аўтар дэталёва адлюстроўвае усе перажыванні, думкі і дзеянні кожнага героя: і матчыны клопаты, і голад у зімнюю пару. Нават не абыходзіць бокам і простую палянку, дзе пасвіцца мірны статак коз.

Малюнкі з падарожжаў Аляксея Русіновіча



Выстава “Пейзажы з вандровак” – першая персанальная выстава мастака-аматара Аляксея Русіновіча. Яго работы ствараюць невымоўны станоўчы настрой – тут кожны наведвальнік можа азнаёміцца з творчасцю майстра, яго непаўторным мастацкім почыркам і арыгінальным успрыманнем навакольнай рэчаіснасці, своеасаблівай тэхнікай выканання.

Крысціна ГЛУШКО,

ст.навуковы супрацоўнік музея-сядзібы “Пружанскі палацык”

Крыніца: Брестский курьер

Новости из этой категории

0 Комментариев