Керамічны пленэр у Залессі

Керамічны пленэр у Залессі

Аматары керамікі сабраліся на майстар-класы па лепцы з гліны ў вёсцы Залессе, што на Пружаншчыне. Мерапрыемства праходзіць у межах „Керамічнага пленэру ў Залессі”. “Ганчарныя вырабы з гліны хоць і старадаўнія, але яшчэ досыць папулярныя на Берасцейшчыне. Добра, што праводзяцца такія мерапрыемствы”, – зазначае дырэктар “Цэнтра ганчарства” ў Гарадной Васіль Казачок:

Час сваё бярэ. З’яўляецца сучасны посуд, які мае лепшы эстэтычны выгляд, ён і больш практычны. Але тое, што рабілі нашы продкі, працягвае карыстацца попытам, асабліва ў сельскай мясцовасці, дзе дагэтуль ёсць так званыя «рускія печы», дзе можна падрыхтаваць любую страву і яна будзе нашмат смачнейшая, чым у той каструльцы. Пленэр ганчарны – дзіўная пара – закончыцца, ды дзе б вы ні былі, шануйце, людзі, працу ганчара: ганчар – намеснік Бога на зямлі.

Керамічны пленэр у Залессі” будзе доўжцы цягам трох дзён. Акрамя ўласна лепкі, наведвальнікі змогуць пакатацца на роварах, паназіраць за птушкамі, паглядзець тэматычнае кіно і прыняць удзел у квэсце-экскурсіі пад назвай “Падляшскі шлях белага бусла”.

Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя

Новости из этой категории

0 Комментариев