78 гадоў Язэпу Крупскаму

78 гадоў Язэпу Крупскаму
78 гадоў Язэпу Крупскаму

Язэ́п Рыго́равіч Кру́пскі (* 11 кастрычніка 1934, в. Куплін, цяпер у Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці) — беларускі мастак.

Жыцьцяпіс

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і, дзе акрамя яго яшчэ былі тры сыны і пяць дачок.

Скончыў Менскую мастацкую вучэльню (1960) і Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1968), атрымаўшы кваліфікацыю мастак-жывапісец. З 1978 — чалец Беларускага саюзу мастакоў. Жыве ў Берасьці, працуе на прадпрыемстве «Мастацтва».

Творчасьць
78 гадоў Язэпу Крупскаму


Працуе ў станковым жывапісе (пэйзаж, партрэт) і манумэнтальна-дэкаратыўным мастацтве (мазаіка, зграфіта, фрэска). Ня карцінах нярэдка зьвяртаецца да тэматыкі малой радзімы: «Вёска майго дзяцінства», «Пружанскія балоты»[1].

Асноўныя творы:

карціны «Фарсіраваньне Дняпра», «Абарона Берасьцейскага вакзалу», «Пяшчотнасьць», «Невядомыя жаўнеры», «Непакораны», «Хлапчукі»
пэйзажы «Палесьсе», «Цёплы дзень», «Ускраіна Берасьця», «Полацак і стагодзьдзі», «Затоплены човен»
зграфіта ў кінатэатры «Беларусь» (Берасьце), «Ніць вечнасьці» ў Палацы культуры камбінату верхняга трыкатажу (Пінск)
мазаіка «Юнацтва» на фасадзе спарткомплексу Берасьцейскага пэдагагічнага ўнівэрсытэта
росьпіс «Жыцьцё» ў кінатэатры «Мір» (Берасьце)

Удзельнік мастацкіх выставаў з 1968 року. Творы знаходзяцца ў музэях і карцінных галерэях Берасьця, Баранавіч, Менску, Пружанаў, у прыватных калекцыях у Польшчы й іншых краін.

Крыніца: Вікіпэдыя

Новости из этой категории

0 Комментариев