Віншуем з 30-годдзем Сяргея Сахарука!

Віншуем з 30-годдзем Сяргея Сахарука!
Віншуем з 30-годдзем Сяргея Сахарука!

Бадай самаму вядомаму пружанскаму футбалісту, у былым брамніку "Дынама"(Берасьце) споўнілася 30 гадоў. Віншуем!

Сярге́й Сахару́к (* 25 верасьня 1982, Пружаны) — беларускі футбольны брамнік.

Займаўся лёгкай атлетыкай у пружанскай спартовай школе. Са стварэньнем у Пружанах футбольнага клюбу стаў ягоным брамнікам, адначасна працягваў удзельнічаць у абласных спаборніцтвах па лёгкай атлетыцы. Першым футбольным трэнэрам Сяргея стаў галоўны трэнэр ФК «Пружаны» Алег Сыраквашка.

У 2000 Сяргей Сахарук быў запрошаны ў ФК «Дынама» (Берасьце). У Берасьці выступаў да 2009 року зь перапынкам на адзін сэзон (2005, «Пінск-900», Д3).

Сэзон 2010 правёў у ФК «Камунальнік Слонім» (Д1), аднак з прычыны траўмы быў вымушаны завяршыць прафэсыйную кар’еру і вярнуўся ў «Пружаны».

У вышэйшай лізе беларускага чэмпіянату правёў 24 гульні, прапусьціў 26 галоў; у другой лізе — 33 (-32). Срэбны прызэр першынства дублёраў (2005).

Крыніца: Вікіпэдыя

Новости из этой категории

0 Комментариев