83 гады з дня нараджэння Міраслава Масакоўскага

83 гады з дня нараджэння Міраслава Масакоўскага
83 гады з дня нараджэння Міраслава Масакоўскага

Мірасла́ў Ян Масако́ўскі (па-польску: Mirosław Jan Mossakowski; 23 верасьня 1929, Бяроза-Картуская, Польская Рэспубліка — 26 сьнежня 2001) — польскі лекар-нэўроляг і нэўрапатоляг, старшыня Польскай Акадэміі навук (1999—2001), аўтар больш за 200 навуковых прац, шматлікіх манаграфіяў і падручнікаў.

Жыцьцяпіс

Нарадзіўся ў Бярозе-Картускай, скончыў тут пачатковую школу. Пасьля вучыўся ў пружанскай гімназіі, гімназіях у Цеханаўцу і Ліпне. Скончыў лекарскі факультэт Мэдычнай акадэміі ў Гданьску. Ад 1954 у асьпірантуры ў Інстытуце гістапаталёгіі нэрвовай сыстэмы ПАН у Варшаве. У 1958 року атрымаў спэцыялізацыю I ступені па нэўралёгіі, у 1961 — II ступені. У 1959—1960 роках стажыраваўся ў Манрэалі. У 1960 атрымаў тытул доктара мэдычных навук, у 1966 габілітаваўся. У 1966—1967 роках ізноў на стажыраваньні, гэтым разам у Бэтэсьдзе. Заснавальнік (1967) і шматгадовы кіраўнік Групы нэўрапаталёгіі Цэнтру экспэрымэнтальнай і клінічнай мэдыцыны (ЦЭіКМ) ПАН, ад 1975 дырэктар ЦЭіКМ.

Чалец Амэрыканскай асацыяцыі нэўрапатолягаў (ад 1960), Міжнароднага таварыства нэўрапатолягаў (ад 1967, віцэ-прэзыдэнт у 1976—1980), ганаровы сябра Польскага таварыства патолягаў, ганаровы сябра Таварыства польскіх нэўрапатолягаў, сябра Варшаўскага навуковага таварыства. Доктар honoris causa Ягелонскага ўнівэрсытэту і Мэдычных акадэмій у Гданьску, Беластоку ды Любліне.

Памёр у сьнежні 2001 року пасьля працяглай хваробы. Пахаваны на Павонзках.

Крыніца: Вікіпэдыя
Фота: www.cmdik.pan.pl

Новости из этой категории

0 Комментариев