Барыс Бокша

Барыс Бокша
Барыс Бокша

Бары́с Бо́кша (нар. 20 верасьня 1960, м. Шарашова, БССР) — беларускі графік.

Жыцьцяпіс

Нарадзіўся ў мястэчку Шарашова Пружанскага раёну Берасьцейскай вобласьці. У дванаццацігадовым узросьце пераехаў з сям’ёй у Пружаны. Скончыўшы сярэднюю школу №2, паступіў у Гарадзенскі мэдінстытут.

З 1993 жыве і працуе ў Менску.

Першая пэрсанальная выстава адбылася ў 2006 року ў менскім Палацы мастацтваў. У 2008 прайшла першая выстава на радзіме, у музэі-сядзібе «Пружанскі палацык».

Выстаўляўся за мяжой: у Браціславе, Будапэшце, Бэрліне.

Творчасьць

Асноўным чынам адлюстроўвае на карцінах беларускі пэйзаж. Асаблівае месца займаюць малюнкі з выявамі славутасьцяў Пружаншчыны: палацыку, Ружанскага палацу, капліцы сьвятога Казімера, чахецкае сядзібы.

Барыс Бокша

Сядзібны дом у Пружанах, Папера, пяро, туш. 2011
Барыс Бокша

Нясвіжскі палац. Папера, пяро, туш. 2010
Барыс Бокша

Рэчка Драй у парку сядзібы Залессе пад Смаргонью. Папера, пяро, туш. 2010
Барыс Бокша

Былы кальвінскі збор у Заслаўі. Папера, пяро, туш. 2010
Барыс Бокша

Касцёл у вёсцы Паланечка. Папера, пяро, туш. 2010
Барыс Бокша

Косаўскі палац. Папера, пяро, туш. 2004
Барыс Бокша

Вёска Задзвея пад Баранавічамі. Папера, пяро, туш. 2010
Барыс Бокша

На возеры Свір. Папера, пяро, туш. 2010
Барыс Бокша

Стары свіран пад Міхалішкамі. Папера, пяро, туш. 2010
Барыс Бокша

Краявід каля вёскі Мізулічы на Свіры. Папера, пяро, туш. 2010
Барыс Бокша

Хутар Лукавыя на Астравеччыне. Папера, пяро, туш. 2010
Барыс Бокша

Рэчка Вілія каля вёскі Кастыкі. Папера, пяро, туш. 2010
Барыс Бокша

Палац Сапегаў у Ружанах. Галоўны будынак. Папера, пяро, туш. 2006
Барыс Бокша

У чахецкім парку. Папера, пяро, туш. 2007
Барыс Бокша

Ружанскі палац. Від з паўночнага боку. Папера, пяро, туш. 2007
Барыс Бокша

Краявід на Вілейшчыне. Папера, пяро, туш. 2007
Барыс Бокша

Лодкі спачываюць. Возера Вялікія Швакшты. Папера, пяро, туш. 2009
Барыс Бокша

Зімовы краявід ў Роскашы. Папера, пяро, туш. 2009
Барыс Бокша

Сядзібны дом у вёсцы Паланечка. Папера, пяро, туш. 2009
Барыс Бокша

Касцёл і кляштар францысканцаў у Івянцы. Папера, пяро, туш. 2009
Барыс Бокша

Капліца. Вёска Варажбіты каля Бярозы. Папера, пяро, туш. 2009
Барыс Бокша

Касцёл ХV ст. ў вёсцы Ўселюб. Папера, пяро, туш. 2009
Барыс Бокша

Замак у Міры. Папера, пяро, туш. 2009
Барыс Бокша

Вёска Роскаш. Вуллі. Папера, пяро, туш. 2009

Крыніца: Вікіпэдыя
Фота: Раённыя Будні
TUT.BY

Новости из этой категории

1 Комментарий

  • 21.09.2012
    08:22
    Александр

    Огромное СПАСИБО за подборку!!!ИЗУМИТЕЛЬНО и МАСТЕРСКИ!!!