15/07 — ФотаСушка ў Пружанскім палацыку

15/07 —  ФотаСушка ў Пружанскім палацыку

У нядзелю, 15/07, музей-сядзіба «Пружанскі палацык» пры падтрымцы пружанскай фотасупольнасці ладзіць беспрэцэдэнтную акцыю-выставу — ФОТАСУШКА! Тэмы выставы: родны горад і малая радзіма!

«Фотасушка» — гэта выстава фотаздымкаў пад адкрытым небам, у якой прыняць удзел могуць усе жадаючыя: ад прафесійных фатографаў да пачаткоўцаў і аматараў, любога ўзросту і светапогляду. Галоўнае, што аб’ядноўвае ўсіх удзельнікаў — гэта любоў да фатаграфіі. Кожны прыходзіць на «Фотасушку» са сваімі ідэямі і поглядамі на гэты свет. На адваротным баку аўтар можа напісаць свае пажаданні, каардынаты ў якасці рэкламы або любы тэкст. Літаральна — фотаздымкі падвешваюцца «сушыцца» на вяроўку для бялізны, на прышчэпкі!)

Прыходзьце — будзе цікава!

 

Новости из этой категории

0 Комментариев