116 гадоў з дня нараджэння Сямёна Мікульскага

116 гадоў з дня нараджэння Сямёна Мікульскага
116 гадоў з дня нараджэння Сямёна Мікульскага

Сямё́н Пятро́віч Міку́льскі (15 верасьня [ст. ст. 3 верасьня] 1896, в. Ківачына Пружанскага павету Гарадзенскай губэрні — 8 траўня 1964, Масква) — савецкі вайсковы дзяяч, генэрал-лейтэнант (1944).

Жыцьцяпіс

1915, скончыў 2-ю Маскоўскую школу прапаршчыкаў. Ваяваў на Паўднёва-Заходнім фронце, камандзір пяхотнай роты, падпаручнік.

З 1918 у Чырвонай Арміі, удзельнік грамадзянскай вайны (1918—1920). Удзельнічаў у баёх на Заходнім фронце, у здушэньні паўстаньня ў Тамбоўскай губэрні. З 15 лістапада 1921 да 31 сакавіка 1922 камандаваў 15-й Сыбірскай кавалерыйскай дывізіяй[1].

Скончыў Ваенную акадэмію імя Фрунзэ (1929), апэратыўны факультэт гэтай акадэміі (1934).

1939—1940 — удзельнік савецка-фінляндзкай вайны. З 27 красавіка 1940 да 28 верасьня 1941 — камандзір 142-й стралковай дывізіі.

У Вялікую Айчынную вайну на Ленінградзкім, Волхаўскім, Карэльскім, 3-м Прыбалтыйскім і 2-м Беларускім франтох. Камандзір дывізіі, начальнік штаба 23-й арміі (1 кастрычніка 1941 — 23 студзеня 1942), 2-й ударнай арміі (12 лістапада — 15 сьнежня 1942), намесьнік камандоўцы арміяй і войскамі Волхаўскай апэратыўнай групы, камандзір 3-га стралковага корпусу, 99-га стралковага корпусу (3 чэрвеня — 29 сьнежня 1944), 40-га гвардзейскага стралковага корпусу, камэндант м. Гданьск.

У 1948 скончыў Ваенную акадэмію Генштабу, выкладчык гэтай акадэміі у 1946—1955 роках. З сакавіка 1955 року ў запасе.

Памёр 8 траўня 1964 року ў Маскве.

Узнагароды

* Ордэн Леніна
* 4 ордэны Чырвонага Сьцяга
* Ордэн Кутузава 1-й ступені (21 ліпеня 1944)
* Ордэн Багдана Хмяльніцкага 1-й ступені (2 лістапада 1944)
* Ордэн Суворава 2-й ступені
* Мэдалі

Вайсковая кар’ера

* 1916 — падпаручнік
* 11 верасьня 1941 — генэрал-маёр
* 2 лістапада 1944 — генэрал-лейтэнант

Крыніца: Вікіпэдыя
Фота: www.generals.dk

Новости из этой категории

0 Комментариев